Помнік вызвалення (Талачын)
Помнік вызвалення ці Курган Славы — помнік у горадзе Талачыне. Знаходзіцца на шашы Мінск-Масква, каля перасячэння яе з вул. Леніна.
Помнік | |
Помнік вызвалення | |
---|---|
54°24′19″ пн. ш. 29°42′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Талачын |
Дата пабудовы | 1969 год |
Гісторыя Правіць
У канцы чэрвеня 1944 года 19-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір гвардыі палкоўнік Г. А. Пахадзееў) 3-га гвардзейскага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту разгарнула наступленне ў напрамку Талачына. Прарваўшы моцную абарону ворага, раніцай 26 чэрвеня танкісты ўварваліся ў горад. На яго вуліцах пачаліся цяжкія баі. 19-я гвардзейская танкавая брыгада знішчыла агнявыя кропкі праціўніка, захапіла важнейшыя аб’екты і да 19 гадзін авалодала Талачыном.
У 1969 годзе ў памяць аб вызваленні Талачына ад нямецкіх войскаў быў пастаўлены помнік — скульптурная група: воін і партызан[1].
Зноскі
Літаратура Правіць
- Помнік Вызвалення // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 412.
- Курган Славы / падрыхт.: В. Бірукоў, І. Пікулік // Наша Талачыншчына. — 2009. — 19 верас. — С. 3.