Помнік героям Першай сусветнай вайны (Растоў-на-Доне)

Помнік героям Першай сусветнай вайны — адзін з манументаў у горадзе Растоў-на-Доне, прысвечаны салдатам і афіцэрам Рускай імператарскай арміі, якія ўзялі ўдзел у Першай сусветнай вайне. Усталяваны ў 2014 годзе. Знаходзіцца ў скверы на скрыжаванні вул. Чырвонаармейскай і прав. Халтурынскага.

Помнік
Помнік героям Першай сусветнай вайны
руск.: Памятник героям Первой мировой войны
47°13′32″ пн. ш. 39°42′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Растоў-на-Доне
Скульптар С. М. Ісакаў
Дата заснавання 2014
Дата пабудовы 2014 год
Вышыня 3,5 м
Матэрыял бронза
Map

Адкрыццё помніка правіць

2014 год стаў годам стагоддзя з моманту пачатку Першай сусветнай вайны, актыўны ўдзел у якой прыняла і Расія, армія якой вяла баявыя дзеянні на Усходнім фронце. У 1917 годзе, перадусім з-за ўнутраных узрушэнняў, становішча на фронце стала для Расіі крытычным, і ў сакавіку 1918 года бальшавікі, якія прыйшлі да ўлады, склалі вельмі цяжкі па сваіх умовах для Расіі мірны дагавор. Саму вайну ў СССР звалі «імперыялістычнай» і несправядлівай[1], таму яе падзеям надавалася вельмі мала ўвагі з боку ўлад.

Стагоддзе гэтай паказальнай падзеі шмат у чым абудзіла грамадскую цікавасць у Расіі да ўшанавання памяці пра вайну. У 2014 годзе па ўсёй краіне прайшоў шэраг культурных і навуковых імпрэз, прысвечаных гэтай тэматыцы[2]. Адмысловай камісіяй па ўсталёўцы помнікаў у Растове-на-Доне былі разгледжаны тры варыянты эскіза помніка[3]. У выніку была абрана праца заслужанага мастака Расіі Сяргея Міхайлавіча Ісакава[4]. Выдаткі на выраб і ўсталёўку ўзяла на сябе Гандлёва-прамысловая палата Растоўскай вобласці[3].

Помнік героям Першай сусветнай вайны ў Растове-на-Доне быў адкрыты 1 жніўня 2014 года, у дзень уступу Расіі ў вайну. Урачыстае адкрыццё адбылося пры ўдзеле мэра горада, прадстаўнікоў гарадской адміністрацыі, мясцовага казацтва[4].

Манумент уяўляе сабою 3,5-мятровую бронзавую выяву салдата ў ваеннай форме і з вінтоўкай на плячы[4].

Таксама ў Растоўскай вобласці былі ўсталяваны яшчэ некалькі помнікаў, прысвечаных героям Першай сусветнай вайны: у Шахтах, Новачаркаску, Батайску і яшчэ некалькіх населеных пунктах[5].

Зноскі

  1. Глава двенадцатая. Марксизм-ленинизм о войне | Проект «Исторические Материалы»(недаступная спасылка). istmat.info. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2016. Праверана 25 студзеня 2017.
  2. Прокопенко, В. "МОЁ СЕДОВО - АЗОВСКОЕ МОРЕ - В Ростове открыт памятник героям Первой мировой войны" [руская]. Архівавана з арыгінала 27 лютага 2017. Праверана 2017-01-25.
  3. а б В Ростове установят памятник героям Первой мировой войны. www.rostov.aif.ru. Праверана 25 студзеня 2017.
  4. а б в К 100-летию Первой мировой войны в Ростове-на-Дону открыли памятник героям работы члена ИППО Сергея Исакова | www.ippo.ru. www.ippo.ru. Праверана 25 студзеня 2017.
  5. "На Дону открыли третий памятник героям Первой мировой войны - ИА REGNUM". ИА REGNUM [руская]. Праверана 2017-01-25.