Помнік землякам (Вішоў)
Вішоў
Помнік землякам — помнік у аграгарадку Вішоў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчаны каля будынка праўлення былога калгаса «Радзіма».
Помнік | |
Помнік землякам | |
---|---|
53°58′45″ пн. ш. 29°59′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Аляксандр Пятровіч Крохалеў, У. Крохалеў[d] і М. Андрэеў[d] |
Дата пабудовы | 1950 |
Матэрыял | медзь |
Пастаўлены ў 1950 г. на ўшанаванне памяці 88 землякоў, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны (скульптары А. Крохалеў, У. Крохалеў, М. Андрэеў; медзь). Помнік мае агульную вышыню 4,5 м. На прамавугольным пастаменце гарэльефныя выявы твараў воіна, партызана і жанчыны з дзіцем, якія сімвалізуюць адзінства народа ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Літаратура
правіць- 671. Помнік землякам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.