Вішо́ў[3] (трансліт.: Višoŭ, руск.: Вишов) — аграгарадок у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішоўскага сельсавета.

Аграгарадок
Вішоў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
191 м[1]
Насельніцтва
  • 1 232 чал. (2009)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовы індэкс
213166
Аўтамабільны код
6
Вішоў на карце Беларусі ±
Вішоў (Беларусь)
Вішоў
Вішоў (Магілёўская вобласць)
Вішоў

Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Бялынічы, за 24 км ад Магілёва. Праз Вішоў працякае рака Вабіч.

Гісторыя правіць

Згадваецца ў 1636 годзе як вёска ў складзе маёнтка Княжыцы ўдавы вялікага пісара літоўскага Кшыштафа-Стэфана Сапегі Ганны Аляксандраўны (у дзявоцтве Галоўчынскай) у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1675 годзе згадваецца як вёска ва ўладанні ў Андрэя Аўрамовіча[5].

Інфраструктура правіць

  • СПК «Калгас «Радзіма»
  • Сярэдняя школа
  • Вішоўская сельская бібліятэка-філіял № 6 Бялыніцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі[6]
  • Нежкаўская ўрачэбная амбулаторыя
  • Аптэка № 137 Магілёўскага ДУП «Фармацыя»
  • Аддзяленне сувязі
  • База адпачынку «Вабіч»
  • Музей СПК «Калгас «Радзіма»[7]

Насельніцтва правіць

  • 1996—1421 жыхар, 504 двары.

Помнікі гісторыі і культуры правіць

 
Рэшткі прыходскай царквы
  • Рэшткі прыходскай царквы
  • Брацкія могілкі савецкіх воінаў.
  • Помнік землякам (1950).

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. https://ulitsy-belarusi.openalfa.com/%D0%92%D0%B8%D1%88%D0%BE%D0%B2
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вішо́ва, н.
  4. НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 31
  5. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  6. Сайт ДУК «Бялыніцкая ЦБС»
  7. В агрогородке Вишов Белыничского района состоялось торжественное открытие музея // Информационное агентство «Могилёвские ведомости» Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць