Помнік князю Алегу Святаславічу (Оўруч)

Помнік князю Алегу Святаславічу — помнік першаму князю драўлян у Оўручы (Украіна).

Помнік
Помнік князю Алегу Святаславічу
51°19′15″ пн. ш. 28°48′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Горад Оўруч
Дата заснавання 1962
Дата пабудовы 1962 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пастаўлены на месцы першага пахавання князя драўлянскага Алега Святаславіча, які загінуў у 977 годзе падчас штурму горада яго братам Яраполкам Святаславічам. У 1044 годзе паводле загаду Яраслава Мудрага рэшткі Алега Святаславіча былі ахрышчаны і перапахаваны ў Дзесяціннай царкве ў Кіеве. У 1812 годзе група афіцэраў Валынскага апалчэння супраць Напалеона на свае сродкі паставіла помнік Алегу — князь на бронзавым кані. Пазней гэты помнік быў дэмантаваны. Сучасны манумент — глыба з «чорнага» граніту — усталяваны ў 1962 годзе на рагу вуліц Фрунзэ і Леніна.