Понга — іспанская камуна, альбо муніцыпалітэт, аўтаномнай супольнасці Княства Астурыя, размешчаная на паўднёвым усходзе рэгіёна, на мяжы з правінцыяй Леон. Мяжуе на поўначы з камунай Паррэс, на паўночным захадзе — з камунай Пілоня, на ўсходзе — з камунай Аміева, на захадзе — з камунай Каса, на поўдні — з леонскімі муніцыпалітэтамі Бурон і Маранья, а на паўднёвым усходзе — з муніцыпалітэтам Асеха-дэ-Саджамбрэ.

Муніцыпалітэт
Понга
Ponga
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Аўтаномная супольнасць
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Marta María Alonso Guijarro (PSOE)
Плошча
205,98 км²
Вышыня цэнтра
628 м
Насельніцтва
572 чалавекі (2020)
Шчыльнасць
2,78 чал./км²
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
33557
Аўтамабільны код
O
Афіцыйны сайт
Понга на карце Іспаніі
Понга (Іспанія)
Понга

Плошча камуны састаўляе 205,98 км² і вельмі слаба заселена — 572 жыхары (на 1 студзеня 2020 г.).[1]

У 2003 годзе быў створаны прыродны парк Понга, які ўключае амаль усю тэрыторыю камуны (205,33 км²).

Гісторыя

правіць

Дзякуючы некаторым археалагічным знаходкам вядома, што тэрыторыя была заселена ўжо ў бронзавым веку.

Падчас рымскай акупацыі Понга належаў да тэрыторыі кантабраў.

Першая дакументальная згадка аб Понга адносіцца да 1188 года, калі кароль Альфонса IX падараваў сеньёрыю Казо Педра Гарсіі дэ Каса. Першыя звесткі пра адміністрацыйнае жыццё тэрыторыі адносяцца да XIV стагоддзя, калі былі знатныя і простыя суддзі, алькальды брацтваў і пяць пастаянных саветнікаў.

Фізічная геаграфія

правіць
 
Выгляд з піка П'ерцу

Муніцыпалітэт Понга характарызуецца вельмі крутым рэльефам у сярэдзіне Кантабрыйскага масіва, у якім спалучаюцца высокія і сярэднія горы са стромкімі схіламі і даліны рэк.

Гідраграфія

правіць

Найбольш важныя рэкі муніцыпалітэта — Села і Понга, якая з'яўляецца адным з асноўных прытокаў Селы.

Эль Гірыя

правіць

Гэтае свята вядома як адно з найстарэйшых святкаванняў у Астурыі. Яно адбываецца ў Новы год у сталіцы муніцыпалітэта, горадзе Сан-Хуан-дэ-Беленё. У суправаджэнні мужчын на конях, Эль-Гірыя — міфалагічны мужчына ў масцы, напалову трасгу (дамавік у міфалогіі поўначы Іспаніі), напалову карнавальны персанаж — на працягу ўсяго дня намагаецца абдымаць і цалаваць дзяўчат, якіх сустракае на сваім шляху, а таксама кідае попел і збівае любога, хто спрабуе гэта прадухіліць. Яго ролю звычайна выконвае мясцовы хлопец, асоба якога застаецца невядомай.[2]

Зноскі