Сцяг Понгі — сцяг муніцыпалітэта Понга ў складзе аўтаномнай супольнасці Астурыя Іспаніі. Прыняты ў 2002 годзе.

Сцяг муніцыпалітэта Понга

Апісанне правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча памерам 2:3 (шырыня да даўжыні). Падзяляецца на тры роўнавялікія гарызантальныя стужкі: чырвоная ў цэнтры і дзве белыя зверху і знізу. У цэнтры сцяга змешчана пячатка караля Кастыліі Энрыке III Пакутніка, які ў 1394 і 1395 гадах надаў першыя прывілеі муніцыпалітэта. На пячатцы кругавы надпіс: +S ENRICI DEI GRATIA REGIS CASTELAE ET LEGIONIS (+П(ячатка) Энрыке, Божай міласцю караля Кастыліі і Леона).

Цікавыя факты правіць

Сцяг муніцыпалітэта нагадвае сабой сумяшчэнне нацыянальных сімвалаў Беларусі — бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня.