Праваслаўная Царква ў Амерыцы
Праваслаўная Царква ў Амерыцы, таксама неафіцыйна Амерыканская праваслаўная царква (англ.: Orthodox Church in America) — праваслаўная царква са спорным кананічным статусам, якая атрымала ў 1970 годзе аўтакефалію ад Рускай Праваслаўнай Царквы.
Праваслаўная Царква ў Амерыцы | |
---|---|
Orthodox Church in America | |
![]() Свята-Мікалаеўскі сабор у Вашынгтоне | |
Асноўная інфармацыя | |
Аўтакефалія | з 1970 |
Прызнанне аўтакефаліі | часткова прызнаная |
Прадстаяцель у наш час | Ціхан (Молард) |
Цэнтр | Вашынгтон |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) | ЗША, Канада |
Царква-маці | Руская Праваслаўная Царква |
Мова набажэнстваў | англійская |
Колькасць | |
Епархій | 12 |
Сайт | [1] |
Аўтакефальны статус прадастаўлены ёй Маскоўскім Патрыярхатам у 1970 годзе, але прызнаны толькі некалькімі праваслаўнымі цэрквамі, а менавіта праваслаўнымі цэрквамі Грузіі, Балгарыі, Польшчы, Чэшскіх зямель і Славакіі. Пераважная большасць праваслаўных цэркваў свету, свярод якіх Канстанцінопальскі, Александрыйскі, Іерусалімскі і іншыя старажытныя патрыярхаты, не прызнаюць Праваслаўную Царкву ў Амерыцы аўтакефальнай, хоць яны прызнаюць царкву як самакіравальную частку Маскоўскага Патрыярхату. Хоць гэтая палітычная і царкоўная праблема з'яўляецца прадметам спрэчак, гэтая палеміка не пагаршала раней адносін паміж Праваслаўнай Царквой у Амерыцы і сусветным праваслаўем. Царква складаецца з больш чым 700 прыходаў, місій, суполак, манастыроў і ўстаноў у ЗША, Канадзе і Мексіцы. У 2011 годзе ў ЗША яна налічвала 84 900 членаў.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праваслаўная Царква ў Амерыцы
- Афіцыйны сайт царквы