Правы бераг (Парыж)
Правы бераг (фр.: Rive Droite, ʁiv.'dʁwat (рыў друат)) — паўночная частка Парыжа, абмежаваная з поўдня ракой Сена. Працякаючы праз горад, рака мае выразны субшыротны напрамак — з захаду на ўсход, дзелячы тым самым горад на дзве часткі: паўночную — Правы бераг і паўднёвую — Левы бераг.
Улічваючы славутасці (напрыклад Вандомская плошча), размешчаныя на правым беразе, апошні асацыіруецца ў н з элегантнасцю і вытанчанасцю, у адрозненне ад Левага берага, які суадносіцца з парыжскай Багемай. Самымі вядомымі вуліцамі Правага берага з'яўляюцца Елісейскія Палі, Ру дэ ла Пэ, Вуліца Рывалі і Авеню Мантэнь.
На правым беразе знаходзяцца наступныя муніцыпальныя акругі горада:
- 1-я акруга (за выключэннем вострава Сітэ)
- 2-я акруга
- 3-я акруга
- 4-я акруга (за выключэннем вострава Сітэ і вострава Сен-Луі)
- 8-я акруга
- 9-я акруга
- 10-я акруга
- 11-я акруга
- 12-я акруга
- 16-я акруга
- 17-я акруга
- 18-я акруга
- 19-я акруга
- 20-я акруга