Праект «Цыклоп» (англ.: Project Cyclops) — нерэалізаваны праект НАСА (1971 г.) прапанаваўшы стварэнне гіганцкай сеткі з 1500 радыётэлескопаў для пошуку сігналаў пазаземнга разумнага жыцця ў радыюсе да тысячы светлавых гадоў[1].

Асноўныя звесткі правіць

У пачатку 70-ых гадоў у Навукова-Даследчыцкі цэнтр НАСА ў Маўцін-В’ю, у рамках праграмы SETI, ажыццяўляў распрацоўку тэхналогій, якія забяспечвалі эфектыўны пошук сігналаў пазаземных цывілізацый. Група вучоных, пад кіраўніцтвам Бернарда Олівера (англ.: Bernard M. Oliver) (Стэнфардскі ўніверсітэт), займалася значным праектам, вядомым пад назвай «Цыклоп». Ён меў на ўвазе, для прыёма іншапланетных радыёсігналаў, стварэнне сеткі з 1000—1500 невялікіх радыётэлескопаў, усталяваных на адлегласці 15 км адзін ад аднаго, якія працавалі б сумесна. Гэта значыць, гэтая сетка была б падобнай да аднаго вялізнага парабалічнага радыётэлескопа з плошчай люстэрка каля 20 квадратных кіламетраў. Эфектыўны радыюс дзеяння ацэньваўся памерам да 1000 светлавых гадоў. У такім велізарным аб’ёме касмічнай прасторы знаходзіцца больш за мільён сонцападобных зорак, частка якіх, магчыма, абкружана населенымі планетамі. Адчувальнасць сістэмы «Цыклоп» павінна была дазваляць, напрыклад, улаўліваць радыёперадачы, якія праводзяць адзін для аднаго насельнікі бліжэйшых да нас зорак, пры ўмове такога ж узроўню развіцця радыётэхнікі, як і на Зямлі[2].

Праект «Цыклоп» меркавалася рэалізаваць за 20 гадоў. Яго кошт тады ацэньваўся каля 10 мільярдаў долараў ЗША.

Асобныя вынікі праекта правіць

Праект «Цыклоп» застаўся неажыццяўлёным па эканамічных прычынах. Але праца над ім спрыяла кансалідацыі спецыялістаў, зацікаўленых гэтай праблемай. Справаздача па праекту, у якой быў прадстаўлены аналіз навуковай і тэхнічнай базы неабходнай для SETI, лягла ў аснову шмат якіх падобных наступных распрацовак. Напрыклад, выявілася, што з пункту гледжання мэтазгоднасці пошука, акрамя вадароднай частаты 1,420 ГГц ёсць яшчэ адна маркіраваная частата — 1,662 ГГц, якая адпавядае выпраменьванню рассеяных у космасе гідраксілаў OH. Пры гэтым рэкамендавалася не замыкацца на пошуку толькі на гэтых частотах ці ў абмежаваным імі адрэзку радыёспектра, так званай воднай дзірцы (англ.: water hole), а для надзейнасці праводзіць яго ў дыяпазоне ад 1 да 3 ГГц[3].

Публікацыя вынікаў правіць

Пасля заканчэння праекта «Цыклоп» НАСА выпусціла 10000 экзэмпляраў першага выдання яго справаздачы, што было дастатковым для азнаямлення ўсіх зацікаўленых бакоў. У 1995 годзе выйшла другое выданне[4]. У 2000 гадах НАСА алічбавала тэкст справаздачы, зрабіўшы яго агульнадаступным у інтэрнэце[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Nasa Technical Report CR-114445 — Project Cyclops^ A design study of a sistem for detecting extraterrestrial intelligent life Архівавана 20 верасня 2015.
  2. Зигель Ф. Ю. Астрономы наблюдают. — М.: Наука, 1977. — 194с.(недаступная спасылка)
  3. Алексей Левин В поисках братьев по разуму. //«Популярная механика» № 10, 2010
  4. Oliver, Barney; et al. (1996). Project Cyclops, Second Printing. Lettle Ferry. NY: SETI League and SETI Institute. ISBN 0-950707-0-0. {{cite book}}: Непасрэднае ўжыванне et al. у: |author2= (даведка); Праверце значэнне |isbn=: length (даведка)