Праз мастацтва — да міру і ўзаемапаразумення
Праз мастацтва — да міру і ўзаемапаразумення — узнагарода якую атрымліваюць дзеячы культуры і мастацтва, творчыя калектывы, арганізацыі, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, прапаганду дасягненняў і ўзораў сусветнай мастацкай культуры, заснаваных на гуманістычных ідэалах і каштоўнасцях.
Правім Праз мастацтва — да міру і ўзаемапаразумення | |
---|---|
Тып | узнагарода |
Статус | уручаецца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Узнагарода ўручаецца прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай ім службовай асобай на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Кавалеры ўзнагароды:
- 2005 — Андрэй Пятроў
- 2006 — Ала Пугачова
- 2007 — Сафія Ратару
- 2008 — Аляксандра Пахмутава
- 2009 — Валерый Лявонцьеў
- 2010 — Уладзімір Мулявін і Песняры
- 2011 — Ігар Лучанок
- 2012 — Леў Лешчанка
- 2013 — Эдзіта П’еха
- 2014 — Надзея Бабкіна
- 2015 — Палад Бюльбюль аглы
- 2016 — Міхаіл Фінберг і Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі
- 2017 — Тамара Гвердцытэлі
- 2018 — Роза Рымбаева
- 2019 — Таісія Павалій
- 2020 — Філіп Кіркораў
- 2021 — Мікалай Баскаў
- 2022 — Анатоль Ярмоленка
- 2023 — Алена Спірыдовіч
- 2024 — Рыгор Лепс
Імёны ўладальнікаў узнагароды ўвекавечаны на «Алеі зорак» каля амфітэатра.