Палад Бюльбюль аглы

Палад Бюльбюль аглы (азерб. Polad Bülbüloğlu, імя пры нараджэнні — Палад Муртуза аглы Мамедаў; нар. 4 лютага 1945 года, Баку) — азербайджанскі эстрадны спявак (лірычны тэнар), кампазітар, педагог, акцёр, доктар мастацтвазнаўства, прафесар (2000); дыпламат, палітычны і грамадскі дзеяч.

Палад Бюльбюль аглы
азерб.: Polad Bülbül oğlu Məmmədov
Імя пры нараджэнні азерб.: Polad Murtuza oğlu Məmmədov
Род дзейнасці акцёр, дыпламат, спявак, кампазітар, палітык
Дата нараджэння 4 лютага 1945(1945-02-04) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Бацька Bulbul[d]
Маці Adelaida Memmedova[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Азербайджанскай ССР (1970), заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1973), народны артыст Азербайджанскай ССР (1982), народны артыст Туркменістана (2017), заслужаны чалавек Малдовы (2005). Сын азербайджанскага опернага спевака, народнага артыста СССР Бюльбюля.

Міністр культуры Азербайджанскай ССР (1988—1991), міністр культуры Азербайджанскай Рэспублікі (1991—2006), дэпутат Нацыянальнага сходу Азербайджана (Мілі меджліса), Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Азербайджана ў Расіі (з 2006 года па цяперашні час).

Зноскі