Праліў Малыгіна
Праліў Малы́гіна (руск.: Пролив Малы́гина[1]) — праліў паміж востравам Белы і паўвостравам Ямал (Расія) у Карскім моры.
Праліў Малыгіна | |
---|---|
руск. Пролив Малыгина | |
Характарыстыкі | |
Шырыня | 9—27 км |
Даўжыня | 63 км |
Найбольшая глыбіня | 4 м |
Размяшчэнне | |
72°58′ пн. ш. 69°59′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Карскае мора |
Раздзяляе | паўвостраў Ямал і востраў Белы |
Краіна | |
Даўжыня праліва 63 км, шырыня 9—27 км, глыбіня да 4 м. Берагі нізінныя, пясчана-гліністыя, пакрытыя тундравай расліннасцю.
Названы ў гонар расійскага даследчыка Арктыкі Сцяпана Гаўрылавіча Малыгіна, які прайшоў цераз праліў у 1737 годзе.
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 269. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 269. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)