Праспект Газеты Праўда (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Праспект Газеты «Праўда» — магістральная вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Ідзе ад вуліцы Алібегава да праспекта Любімава, перасякае вуліцу Голубева.

Праспект Газеты Праўда
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Пятроўшчына
Назва ў гонар газеты «Праўда»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Падчас пратэстаў 2020 г. на трансфарматарнай падстанцыі (д.15) намалявалі графіці ў выглядзе герба Пагоня, пасля гэтага за пляцоўкай побач замацавалася нефармальная назва "Плошча праўды"[1]. Графіці неаднаразова знішчалі камунальныя службы і аднаўлялі мастакі. На пляцоўцы мясцовыя жыхары праводзілі дваровыя вечырыны. А назву замацавалі на картах Гугл.

Зноскі

Спасылкі правіць