Пратон (ракета-носьбіт)
«Прато́н» — (УР-500 — Універсальная ракета, «Пратон-К», «Пратон-М») — аднаразовая ракета-носьбіт (РН) цяжкага класа, прызначаная для вывядзення аўтаматычных касмічных апаратаў на арбіту Зямлі і далей у касмічную прастору. Здольная выводзіць на геастацыянарную арбіту (ГСА) грузы да 3,3 тон. Распрацавана ў 1961—1967 гадах у падраздзяленні ОКБ-23 (цяпер ДКНВЦ ім. М. В. Хрунічава), якое з’яўлялася часткай ОКБ-52 У. М. Чаламея. Зыходны двухступеньчаты варыянт носьбіта «Пратон» (УР-500) стаў адным з першых носьбітаў сярэдне-цяжкага класа, а трохступеньчаты «Пратон-К» — цяжкага[1].
Пратон | |
Агульныя звесткі
| |
---|---|
Краіна | |
Асноўныя характарыстыкі
| |
Колькасць ступеней | |
Даўжыня | |
Дыяметр | |
Стартавая маса | |
Гісторыя запускаў
| |
Стан |
РН «Пратон» стала сродкам вывядзення ўсіх савецкіх і расійскіх арбітальных станцый «Салют-ДОС» і «Алмаз», модуляў станцый «Мір» і МКС, плануемых пілатуемых касмічных караблёў ТКС і Л-1/«Зонд» (савецкай месяцава-облётной праграмы), а таксама цяжкіх ШСЗ рознага прызначэння і міжпланетных станцый.
З сярэдзіны 2000-х гадоў асноўнай мадыфікацыяй ракеты-носьбіта «Пратон» стала РН «Протон-М», якая выкарыстоўваецца для запуску як федэральных расійскіх, так і камерцыйных замежных касмічных апаратаў[2].
У верасні 2016 года Цэнтр ім. М. В. Хрунічава абвясціў аб пашырэнні прадуктовай лінейкі ракет-носьбітаў «Пратон» з разгонным блокам «Брыз-М». Для гэтага планавалася стварыць новыя двухступеньчатыя мадыфікацыі ракеты-носьбіта — «Пратон Сярэдні» (здольная выводзіць на ГСА грузы да 2,2 тон) і «Пратон Лёгкі» (здольная выводзіць на ГСА грузы да 1,45 тон)[3]. У красавіку 2017 года было абвешчана аб тым, што стварэнне РН «Пратон Лёгкі» адкладзена[4][5].
У чэрвені 2018 года генеральны дырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін паставіў задачу спыніць вытворчасць ракеты-носьбіта «Пратон» пасля выканання кантрактаў, далей лятаць выключна на «Ангары»[6][7].
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Разам з амерыканскай РН «Сатурн-1Б»
- ↑ Ракету-носитель «Протон-М» сняли со старта.
- ↑ Центр им. М. В. Хруничева. Новые модификации РН «Протон» . Роскосмос (13 верасня 2016). Праверана 13 верасня 2016.
- ↑ Гендиректор Центра имени Хруничева Андрей Калиновский о будущем «Ангары» и «Протона» (руск.). Коммерсант. Газета «Коммерсантъ». Праверана 23 красавіка 2017.
- ↑ Центр им. Хруничева: ракета «Протон Средний» предназначена для борьбы за рынок с Falcon (руск.). Tass.ru. ТАСС. Праверана 23 красавіка 2017.
- ↑ Рогозин поставил задачу прекратить производство «Протонов»
- ↑ Дмитрий Рогозин: Россия откажется от устаревших экспериментов на МКС
ЛітаратураПравіць
- Сердюк В. К. Проектирование средств выведения космических аппаратов. — М.: Машиностроение-Полёт, 2009. — 504 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-217-03441-3.
- Черток Б. Е. Ракеты и люди. Горячие дни холодной войны. — М.: Машиностроение, 1999. — 528 с. — ISBN 5-217-02936-6.
- Черток Б. Е. Ракеты и люди. Лунная гонка. — М.: Машиностроение, 1999. — 576 с. — ISBN 5-217-02942-0.
- Maral, G., Bousquet, M. Satellite Communications Systems, Systems, Techniques and Technology, Fifth Edition. — United Kingdom: John Wiley & Sons Ltd., 2009. — 713 с. — ISBN 978-0-470-71458-4.
- Harvey, Brian. The Rebirth of the Russian Space Program: 50 Years After Sputnik, New Frontiers. — Berlin: Springer., 2010. — 358 с. — ISBN 978-0-387-71354-0.
- Baïkonour: La porte des étoiles, deuxième tirage. — Paris: Armand Colin., 1994. — 255 с. — (Collection Espace). — ISBN 978-2-200-21546-0.
- Каманин Н. П. Скрытый космос: 2 книга. — М.: Инфортекст-ИФ, 1997. — 448 с.
- Каманин Н. П. Скрытый космос: 3 книга. — М.: ООО ИИД «Новости Космонавтики», 1999. — 352 с. — ISBN 5-93345-001-4.
- Каманин Н. П. Скрытый космос: 4 книга. — М.: ООО ИИД «Новости Космонавтики», 2001. — 384 с. — ISBN 5-93345-002-2.
- Афанасьев И. Б. 35 лет РН «Протон» // Новости космонавтики. — 1998. — В. 168/169. — Т. 8. — № 1/2. — С. 45—48. — ISSN 1561-1078.
- Афанасьев И. Б. РН «Протон»: лётные испытания. Часть 1 // Новости космонавтики. — 1998. — В. 170. — Т. 8. — № 3. — ISSN 1561-1078.
- Афанасьев И. Б. РН «Протон»: лётные испытания. Часть 2 // Новости космонавтики. — 1998. — В. 171. — Т. 8. — № 4. — ISSN 1561-1078.
- Ясюкевич В. «Протоновскому» управлению Байконура — полвека // Новости космонавтики. — 2013. — В. 363. — Т. 23. — № 4. — С. 65—67. — ISSN 1561-1078.
- Гудилин В. Е., Слабкий Л. И. Ракетный комплекс УР-500 // Ракетно-космические системы (История. Развитие. Перспективы). — М., 1996. — 326 с.
СпасылкіПравіць
Пратон (ракета-носьбіт) на Вікісховішчы |
- Тактико-технические характеристики РН «Протон-К» . ГКНПЦ им. М. В. Хруничева. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2018.
- Тактико-технические характеристики РН «Протон-М» . ГКНПЦ им. М. В. Хруничева. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2018.
- ILS Proton Breeze M Launch Vehicle (англ.). International Launch Services. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2018.
- Proton Launch System Mission Planner's Guide (англ.). International Launch Services (Июль 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 26 чэрвеня 2018.
- Журнал «Новости космонавтики» . Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2018.
- Протон пермские моторы, производитель двигателя первой ступени . Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 18 студзеня 2022.
- Самая мощная ракета России . Телестудия Роскосмоса. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2018.
- Видео пусков ракет-носителей «Протон» . Телестудия Роскосмоса. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2018.
- Proton (UR-500) Family (англ.). «GUNTER’S SPACE PAGE». Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2018.
- Слабое звено — «Бриз-М» (руск.). masterok, livejournal. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2018.
- Почему Россия отказывается от легендарной ракеты // Взгляд, 22 июня 2018