Дзмітрый Алегавіч Рагозін
Дзмі́трый Але́гавіч Раго́зін (руск.: Дмитрий Олегович Рогозин; нар. 21 снежня 1963, Масква, РСФСР, СССР, цяпер Расія) — расійскі дзяржаўны дзеяч, вучоны. Быў членам партыі «Радзіма».
Дзмітрый Алегавіч Рагозін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Дмитрий Олегович Рогозин | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Пуцін | ||||||
Папярэднік | Ігар Камароў | ||||||
Пераемнік | Юрый Барысаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Дзмітрый Анатолевіч Мядзведзеў Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін |
||||||
Кіраўнік урада | Дзмітрый Анатолевіч Мядзведзеў | ||||||
Папярэднік | Сяргей Барысавіч Іваноў | ||||||
Пераемнік | Юрый Іванавіч Барысаў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін | ||||||
Кіраўнік урада | Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў | ||||||
Папярэднік | Канстанцін Васільевіч Тоцкі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Віктаравіч Грушко | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Пятровіч Лукін | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Іосіфавіч Касачоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Александр Міхайлавіч Бабакоў | ||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1963 (60 гадоў) |
||||||
Бацька | Алег Канстанцінавіч Рагозін | ||||||
Маці | Тамара Васільеўна Рагозіна | ||||||
Жонка | Таццяна Генадзьеўна Рагозіна | ||||||
Дзеці | Сын Аляксандр Дзмітрыевіч Рагозін | ||||||
Нацыянальнасць | рускі | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Партыя |
НПРФ (2001—2003) Радзіма (2003—2006) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1999) і доктар тэхнічных навук (2016) | ||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | падпалкоўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | rogozin.ru | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Масква 21 снежня 1963 года ў сям’і вайскоўцаў. Бацька, Алег Канстанцінавіч Рагозін, быў генералам. Маці, Тамара Васільеўна Рагозіна (Пракоф’ева), была лекаркай.
Вучыўся ў школе, дзе вывучалі французскую мову паглыблена. У 1978 годзе ўступіў у камсамол. У 1981 годзе паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава на аддзяленне журналістыкі. У 1982 годзе ажаніўся з Таццянай Серабраковай (цяпер Рагозіна). Вывучыў чатыры мовы: англійская мова, італьянская мова, чэшская мова, іспанская мова. У 1986 годзе закончыў вучобу ў ВНУ. У 1988 годзе закончыў партыйнае ВНУ ў Маскве.
Пасля заканчэння вучобы займаў пасады ў камсамоле. Пасля распаду СССР рабіў у розных навуковых установах. Адначасова спрабаваў займацца палітычнай дзейнасцю. Аднак няўдала. У 1993 годзе спрабаваў на выбарах трапіць у Дзяржаўную Думу Расіі, але прайграў.
У сакавіку 1997 года Рагозін набраў 37,91 адсоткі галасоў і быў выбраны ў Думу. Там быў апанентам Б. Ельцына. Выступаў з патрыятычнымі заявамі.
Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Рагозін пачаў рабіць чыноўніцкую кар’еру. 22 студзеня 2004 года вёў перамовы з Еўрасаюзам па візавых адносінах. 9 студзеня 2008 года Рагозін прызначаны прадстаўніком Расіі пры НАТА[1].
23 снежня 2011 года прызначаны намеснікам старшыні ўрада Расіі[2]. Дзмітрый Рагозін адказваў за ваенна-прамысловую дзейнасць ва ўрадзе Расіі. 8 мая 2014 года самалёту, якім ён ляцеў у Прыднястроўе, было забаронена перасякаць паветраную прастору Украіны, і ён вымушаны быў ляцець праз Балгарыю і Румынію[3].
18 мая 2018 года вызвалены з пасады намесніка старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі. Генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі «Раскосмас» з 24 мая 2018 па 15 ліпеня 2022 года.
21 снежня 2022 года як кіраўнік групы ваенных дарадцаў знаходзіўся ў Данецку, трапіў пад абстрэл і быў паранены[4].
Санкцыі
правіць17 сакавіка 2014 года ў дачыненні Рагозіна, у ліку іншых расійскіх і ўкраінскіх палітыкаў, былі ўведзены санкцыі за публічныя заклікі да анексіі Крыма, якія прадугледжваюць забарону на ўезд у ЗША, Канаду, краіны ЕС, Швейцарыю і Аўстралію, а таксама арышт актываў, якія знаходзяцца на тэрыторыях гэтых краін[5]. Рагозін заявіў, што ані рахункаў, ані нерухомасці за межамі Расіі не мае[6].
29 снежня 2015 года Служба бяспекі Украіны абвясціла Рагозіна персонай нон грата ва Украіне, яму забаранілі ўезд у краіну[7].
З 21 чэрвеня 2018 года Рагозін знаходзіцца ў санкцыйным спісе Украіны[8][9].
Напрыканцы кастрычніка 2018 года НАСА запрасіла Рагозіна наведаць ЗША. Гэта было спробай зберагчы адносіны, аднак пад ціскам крытыкі з боку сенатараў на пачатку студзеня 2019 года дырэктар Джым Брайдэнстайн адмяніў візіт[10][11].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 6 апреля 2009 года № 356 Архівавана 28 ліпеня 2013.
- ↑ Дмитрий Рогозин назначен Заместителем Председателя Правительства
- ↑ Расійскаму віцэ-прэм’еру забаранілі ляцець у Малдову цераз Украіну.(недаступная спасылка) ТВі. 08.05.2014.
- ↑ tass.ru
- ↑ [https://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32020R0398&from=EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2020/398 of 13 March 2020 implementing Regulation (EU) No 269/2014 concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine] .
- ↑ Рогозин посмеялся в Twitter над санкциями со стороны США // НТВ.Ru . web.archive.org (19 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2014. Праверана 14 мая 2023.
- ↑ В Украину запретили въезд евродепутату и прострелившему себе ногу Рогозину (руск.). Апостроф. Праверана 14 мая 2023.
- ↑ [https://www.president.gov.ua/documents/1762018-24362 УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ №176/2018 Про рішення Ради національної безпеки і оборони України від 21 червня 2018 року «Про застосування та внесення змін до персональних спеціальних економічних та інших обмежувальних заходів (санкцій)»] .
- ↑ РОГОЗІН Дмитро Олегович - біографія, досьє, активи | Війна і санкції (укр.)(недаступная спасылка). sanctions.nazk.gov.ua. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2023. Праверана 14 мая 2023.
- ↑ King, Ledyard. Facing blowback, NASA chief withdraws invite to Russian official sanctioned by US (англ.) . USA TODAY. Праверана 14 мая 2023.
- ↑ NASA administrator rescinds invitation to Russian counterpart after backlash on Capitol Hill .
Спасылкі
правіць- Асабістая выстава ў сеціве Дзмітрыя Рагозіна Архівавана 23 чэрвеня 2005.
- Дмитрий Чёрный. В ответе за космос и оборонку // Литературная Россия, 2016, № 19