Прахаціцы

горад у Чэхіі

Пра́хаціцы (чэшск.: Prachatice [ˈpraxacɪtsɛ], был. ням.: Prachatitz) — горад на поўдні Чэхіі, у 40 км на захад ад Чэске-Будзеёвіцаў. З’яўляецца муніцыпалітэтам з пашыранымі паўнамоцтвамі і адміністрацыйным цэнтрам раёна Прахаціцы Паўднёвачэшскага края. Насельніцтва складае 11 744 чалавекі.

Горад
Прахаціцы
Prachatice
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
38,9 км²
Вышыня цэнтра
561 м
Насельніцтва
  • 11 211 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовы індэкс
383 01
Аўтамабільны код
C
Афіцыйны сайт
prachatice.eu (чэшск.)
Афіцыйны сайт
www.prachatice.cz (чэшск.)
Прахаціцы на карце Чэхіі
Прахаціцы (Чэхія)
Прахаціцы

Гісторыя правіць

Паселішча на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, адным з якіх быў «Залаты шлях», па якім везлі соль з Баварыі ў Чэхію, узнікла, верагодна, у XI стагоддзі. У другой палове XIII стагоддзя Прахаціцы становіцца горадам. У XVI стагоддзі горад перажывае росквіт: будуецца ратуша, гарадскія ўмацаванні, перабудоўваецца гатычны касцёл XIV стагоддзя.

Пасля Мюнхенскай змовы 1938 года як частка Судэцкай вобласці адышоў да Трэцяга рэйха. Пасля вайны вярнуўся ў склад Чэхаславакіі. З 1981 года гістарычны цэнтр горада знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Славутасці правіць

 
Старая ратуша
  • Новая ратуша ў стылі неарэнесансу (1903)
  • Старая ратуша з насценным жывапісам (1570—1571)
  • Касцёл Св. Якава
  • Сярэдневяковая забудова

Насельніцтва правіць

Да заканчэння Другой сусветнай вайны большую частку насельніцтва складалі немцы. Станам на канец 2009 года насельніцтва горада складала 11 744 чалавекі, з якіх мужчын 5 694 (48,48 %), жанчыны — 6 050 (51,52 %).

Год 1869 1880 1890 1900 1910 1921 1930
Насельніцтва 4 911 5 682 5 363 5 573 5 779 5 482 5 926
Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2009
Насельніцтва 5 130 5 381 7 100 10 354 11 805 11 843 11 744

Спасылкі правіць

  1. Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2023Praha: ČSÚ, 2023. Праверана 25 мая 2023.