Працоўны саюз Amazon
Працоўны саюз Amazon (англ.: Amazon Labor Union (ALU)) — незалежны прафсаюз работнікаў Amazon.
Працоўны саюз Amazon | |
---|---|
англ.: Amazon Labor Union (ALU) | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | прафсаюз |
Кіраўнік | Крыс Смолз[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2022 |
amazonlaborunion.org | |
![]() |
Перадумовы стварэння правіць
Сведчанні аб парушэнне правоў працоўных у Amazon паступалі яшчэ з 2018 года. Так, напрыклад, у 2018 годзе паступалі звесткі аб тым, што на складзе Amazon у Стафардшыры, работнікі не маглі схадзіць у прыбіральню і мачыліся ў бутэлькі прама на працоўным месцы, з-за боязі таго, што аўтаматычная штрафная сістэма ад Amazon выпіша работніку штраф[1]. У 2021 годзе кіраўніцтва кампаніі прызнала факт таго, што вадзіцелі Amazon не маюць часу на паходы ў прыбіральню, і паабяцала вырашыць праблему[2]. Аднак наяўнасць такой праблемы на складах кампаніі да гэтага часу адмаўляецца[3].
Работнікі кампаніі таксама заяўлялі аб звышурочнай працы ў чорную пятніцу[4], непрыстасаваныя для працы склады[5] і сачэнне за работнікамі з боку карпарацыі[6].
У справаздачы Open Markets Institute аб умовах працы на Amazon сцвярджаецца, што працаўнікі фірмы знаходзяцца пад пастаянным кантролем кіраўніцтва, падвяргаюцца дыскрымінацыі і рызыкуюць быць звольненымі па невядомых прычынах. У прыватнасці адзначаецца, што Amazon устанаўлівае камеры назірання на працоўных месцах, рэгулярна звальняе супрацоўнікаў, якія адстаюць ад нарматываў выпрацоўкі і не прымаюць да ўвагі некаторыя віды траўмаў на вытворчасці[7].
Стварэнне прафсаюза правіць
Першая спроба стварэння прафсаюза на Amazon у ЗША прайшла ў горадзе Бессемер у штаце Алабама ў 2021 годзе. У выніку работнікі склада прагаласавалі супраць стварэння прафсаюзу[8]. Перад галасаваннем, рабочыя са склада ў Бессемеры заяўлялі, што кіраўніцтва кампаніі перашкаджала правядзенні галасавання за стварэнне прафсаюза. Да прыкладу, кіраўніцтва кампаніі пачало вешаць антыпрафсаюзныя постэры ў туалетах склада, праводзіла абавязковыя антыпрафсаюзныя трэнінгі, а таксама адпраўляла паведамлення, якія асуджаюць прафсаюзы, праз карпаратыўныя прыкладанні і нават на тэлефоны[9][10].
Першае паспяховае галасаванне за стварэнне прафсаюза прайшло на складзе JFK8 у Нью-Ёрку 2 красавіка 2022 года[11][12]. Пасля паспяховага галасавання на складзе JFK8, кіраўніцтва кампаніі Amazon вырашыла аспрэчыць вынікі галасавання, заявіўшы, што прафсаюзныя актывісты, з мэтай атрымаць галасы рабочых, раздавалі марыхуану і пагражалі рабочым-мігрантам пазбаўленне льгот[13][14].
2 мая 2022 года на складзе LDJ5 у Нью-Ёрку было праведзена галасаванне аб стварэнні прафсаюза, на якім прафсаюзныя актывісты пацярпелі паражэнне[15].
Зноскі
- ↑ Shona Ghosh. Undercover author finds Amazon warehouse workers in UK 'peed in bottles' over fears of being punished for taking a break (англ.). Business Insider (16 красавіка 2018). Праверана 2023-2-10.
- ↑ Amazon признала, что некоторые ее сотрудники ходят в туалет в бутылки, потому что не успевают. Обещает решить это (руск.). Hromadske.TV (3 красавіка 2021). Праверана 2023-2-13.
- ↑ Amazon согласился, что водителям некуда и некогда ходить в туалет. Но наличие такой проблемы складах все еще отрицает (руск.). oborot.ru (5 красавіка 2021). Праверана 2023-2-10.
- ↑ Amnesty International. Black Friday rush must not cost Amazon workers their health and safety (англ.) (27 лістапада 2020). Праверана 2023-2-10.
- ↑ The Morning Call. Inside Amazon’s Warehouse (англ.) (1 красавіка 2019). Праверана 2023-2-10.
- ↑ Vice. Inside Amazon’s Secret Program to Spy On Workers’ Private Facebook Groups (англ.) (1 красавіка 2019). Праверана 2023-2-10.
- ↑ Dev.by. Опубликовано исследование о нечеловеческих условиях труда в Amazon (руск.) (2 верасня 2020). Праверана 2023-2-10.
- ↑ Euronews. Сотрудники Amazon в Бессемере проголосовали против создания профсоюза (руск.) (10 красавіка 2021). Праверана 2023-2-10.
- ↑ Amnesty International. Как работники Amazon борются за свои трудовые права в США. Рассказывает Amnesty International (руск.) (1 сакавіка 2021). Праверана 2023-2-10.
- ↑ ТАСС. Amazon против профсоюзов. Чем недовольны работники компании (руск.) (9 красавіка 2021). Праверана 2023-2-10.
- ↑ Вести. Работникам Amazon в США впервые удалось создать профсоюз (руск.) (4 лютага 2022). Праверана 2023-2-10.
- ↑ BBC. Amazon workers win battle to form first US union (англ.) (4 лютага 2022). Праверана 2023-2-10.
- ↑ Sam Tabahriti. Amazon says New York union organizers gave workers weed to help secure unionization votes (англ.). Business Insider (10 красавіка 2022). Праверана 2023-2-10.
- ↑ Amazon пытается обжаловать решение о создании профсоюза (руск.). 1prof.by (11 красавіка 2022). Праверана 2023-2-10.
- ↑ The New York Times. Amazon Union Loses Vote at Second Staten Island Warehouse (англ.). Праверана 2023-2-10.