Прачысценская царква (Пружаны)

Прачы́сценская царква́ — колішняя праваслаўная царква ў Пружанах, пераробленая пасля паўстання 1863 года з недабудаванага каталіцкага касцёла праекта Генрыка Марконі. Зруйнаваная за савецкім часам.

Славутасць
Прачысценская царква
Pružany, Zamkavaja, Pračyścienskaja. Пружаны, Замкавая, Прачысьценская (1919-39).jpg
Краіна Беларусь
Горад Пружаны
Канфесія праваслаўе
Тып будынка царква
Будаўніцтва 18571864 гады
Стан зруйнаваная

ГісторыяПравіць

У 1857 годзе мясцовы шляхціц Валенцій Швыкоўскі распачаў у Пружанах будаўніцтва касцёла. Дзеля гэтага з Варшавы быў запрошаны славуты архітэктар Генрык Марконі. Аднак у сувязі з падзеямі паўстання 1863 года Швыкоўскі быў вымушаны эміграваць за мяжу, і працы былі спынены. У 1864 годзе храм паводле рашэння царскай адміністрацыі быў перададзены праваслаўным. Не апошнюю ролю ў перадачы храма адыграў той факт, што мясцовы ксёндз Гансеўскі хаваў у недабудаваным касцёле рэчы і зброю для паўстанцаў[1]. Новая царква была асвечана як Прачысценская.

У час нацысцкай акупацыі храм зведаў разбурэнні. Ацалелы пасля пажару абраз быў перанесены ў сабор Аляксандра Неўскага і цяпер вядомы як «Незгаральны абраз Божай Маці»[2].

Канчаткова царква разбурана ў другой палове 1950-х гадоў. Цэгла з яе была выкарыстана для пабудовы на гэтым самым месцы ўнівермага, суседніх рэстарана і гастранома (цяпер кулінарыя), а таксама шэрагу іншых гандлёвых аб’ектаў[3].

НастаяцеліПравіць

1904—1915, 1918—1925 — айцец Канстанцін Пілінкевіч[4].

Царква дзейнічала і ў час нямецкай акупацыі, у 1942—1943 у ёй служыў Мікалай Уваскрасенскі[5].

Зноскі

  1. Пракаповіч Н. С. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Пружаншчыны (chm). Мая Пружанская зямліца. Раённая адукацыйная сетка г. Пружаны (20 лістапада 2011).
  2. Священник Собора Св. Александра Невского иерей Игорь (Мрыхин) История православной церкви г. Пружаны (руск.) . Средняя школа №3 г. Пружаны (9 лістапада 2011).
  3. Ірына Сядова. Улица первая. Тормасова (руск.) . Генеалогический форум ВГД (10 лістапада 2011).
  4. Щербаков Ярослав Александрович. Улица первая. Тормасова (руск.) . Генеалогический форум ВГД (3 студзеня 2012).
  5. Дарафей Фіёнік. Брэсцкая сустрэча. Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny. Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego (8 кастрычніка 2012).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць