Про́шак (харв.: Prošek) — салодкае дэсертнае віно, якое традыцыйна выпускаюць у паўднёвай частцы Далмацыі, Харватыя.

Пляшкі з прошакам

Апісанне правіць

Віно вырабляецца з высушаных (вяленых) на кусце вінаградных ягад метадам Пасіта. Якасны Прошак звычайна значна даражэйшы за іншыя віны, бо на яго вытворчасць патрабуецца ў сярэднім у сем разоў больш вінаграду.

Хоць верхняя мяжа мацунку ў вытворцаў вагаецца, для сертыфікацыі прошаку мацунак віна павінны складаць не менш за 15%.

Кампазіцыйна віно ўтвараецца старажытнымі рэгіянальнымі белымі гатункамі вінаграду — Богдануша (харв.: Bogdanuša), Марашціна (харв.: Maraština, генетычна падобных да італьянскіх гатункаў мальвазіі) і Вугава (харв.: Vugava, магчыма прародзіч французскага гатунку Віянье), а версія віна вышэйшай лінейкі з'яўляецца брэндам белай асновы і чырвонага гатунку Плавак Малі (харв.: Plavac Mali, чырвоны рэгіянальны харвацкі гатунак).[1]

Блытаніна правіць

Часам з'яўляліся меркаванні, што Прошак паходзіць ад італьянскага пеністага віна «Прасека», аднак паміж імі няма падабенства ні ў працэсе вытворчасці, ні ў стылі (адно — дэсертнае, другое — пеністае), ні ў гатунках вінаграду; гэтак жа няма ніякай сувязі і ў паходжанні двух назваў.

Нягледзячы на гэта, з-за падабенства гучання назваў, па патрабаванні Італіі з 1 ліпеня 2013 года, ЕС забараніў выкарыстанне назвы «Прошак» для ўсіх краін-членаў Еўрасаюза. Харватыя падала афіцыйную скаргу, паколькі назва «Прошак» выкарыстоўваецца сама мала 2000 год[2].

Зноскі

Спасылкі правіць