Прудкоўскі сельсавет (Лепельскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці БССР
Прудко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Прудок.
Прудкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лепельскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Прудок |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прудкоўскі (Прудоцкі) сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Несінскага сельсавета[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.