Прыдарожная капліца (Вялікая Ракавіца)
Вялікая Ракавіца
Прыдарожная капліца — капліца ў Брэсцкім раёне, размешчаная пры дарозе паміж вёскамі Ракавіца і Нехалсты. Пабудавана ў 1932 г. з бетону.
Славутасць | |
Прыдарожная капліца | |
---|---|
52°12′38″ пн. ш. 23°31′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Дата пабудовы | 1932 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000753 |
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана пастаўленым на кубападобны п’едэстал 4-гранным слупом пад крыжовым двухсхільным дашкам, завершаным яблыкам са шпілем-іглой. Вуглы граняў крапаваны тонкімі паўкалонкамі. Франтальная грань крапавана па цэнтры лучковай нішай для абраза, пакрыта рэлігійнымі выслоўямі («Божа дарогу нам пакажа» і інш.).
Літаратура
правіць- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 312. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Прыдарожная капліца (Вялікая Ракавіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)