Прызма Сінахерыба

Прызма Тэйлара, ці цыліндр Тэйлара, ці аналы Сенахірыба — шасцігранная гліняная прызма, знойдзеная сярод руін Ніневіі, сталіцы Асірыі. Вышыня — 38 см, шырыня — 14 см. Створана падчас кіравання асірыйскага цара Сенахірыба. Датавана 691 (па некаторых даных: 689) годам да н.э.

Прызма Тэйлара
Прызма Тэйлара
Прызма Сінахерыба
Брытанскі музей
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клінапісны акадскі надпіс на шасці баках прызмы апавядае пра кіраванне асірыйскага цара Сенахірыба, які ў 701 г. да н.э., гэта значыць у часы іўдзейскага цара Езекіі, аблажыў Іерусалім. Прызма Тэйлара з’яўляецца адным з трох знойдзеных дагэтуль сведчанняў, якія засталіся ад цара Сенахірыба, пра яго паход супраць Іўдзеі.

У наш час прызма Тэйлара знаходзіцца ў Брытанскім Музеі ў Лондане.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць