Прынцып касмічнай цэнзуры

Прынцып касмічнай цэнзуры быў сфармуляваны ў 1969 годзе Роджэрам Пенроўзам у наступнай вобразнай форме: «Прырода гідзіцца голай сінгулярнасці». Ён абвяшчае, што сінгулярнасці прасторы-часу з’яўляюцца ў такіх месцах, якія, падобна унутраным абласцях чорных дзірак, схаваныя ад назіральнікаў[1]. Гэты прынцып да гэтага часу не даказаны, і ёсць падставы сумнявацца ў яго абсалютнай правільнасці (напрыклад, калапс пылавога воблака з вялікім вуглавым момантам прыводзіць да «голай сінгулярнасці», але невядома, ці стабільна гэта рашэнне ўраўненняў Эйнштэйна [2][3]).

Фармулёўка Пенроўза (моцная форма касмічнай цэнзуры) мяркуе, што прастора-час у цэлым з’яўляецца глабальна гіпербалічнай.

Пазней Стывен Хокінг прапанаваў іншую фармулёўку (слабую форму касмічнай цэнзуры), дзе мяркуецца толькі глабальная гіпербалічнасць «будучыні» кампанента прасторы-часу.

Зноскі

  1. Penrose, R. 1973. Naked singularities. Ann. N. Y. Acad. Sci. 224, 125—134.
  2. Joshi P. S. Gravitational collapse and spacetime singularities. — 2007. — 285 p. — ISBN 0521871042.
  3. Earman J. Bangs, crunches, whimpers, and shrieks: Singularities and acausalities in relativistic spacetimes. — 1995. — 270 p. — ISBN 019509591X.