Прынёманне
«Прынё́манне. Гро́дзенская во́бласць» — беларуская кніга, выдадзеная тыражом 3 000 экзэмпляраў[1].
Прынёманне | |
---|---|
Прынё́манне | |
| |
Жанр | Фотаальбом |
Аўтар | Ласмінскі Аляксандр Іосіфавіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 2005 |
Дата першай публікацыі | 2007 |
Асобнае выданне | 2005 |
Выдавецтва | Беларусь |
Колькасць старонак | 248 |
Ілюстратар | Т. П. Гушча |
Афармленне | В. В. Швед |
Перакладчык | Н. М. Дземіхава |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 978-985-01-0687-2 |
Змест
правіцьГродзенская вобласць — найпрыгажэйшы край Беларусі на яе паўночным захадзе, мяжуе з Польшчай і Літвой. Геаграфічна — тут цэнтр Еўропы, перакрыжаванне розных культур і народаў. Гэта зямля авеяна сівой і багатай гісторыяй. Яе помнікі, яе дыяменты, раскіданы паўсюль і сёння з’яўляюцца унікальнай нацыянальнай спадчынай і гонарам краіны. Гродзенцы шануюць сваё мінулае, самаадданай працай ствараюць будучыню і з адкрытымі сэрцамі гасцінна сустракаюць сяброў.
350 фатаграфій, на якіх прадстаўлены ўсе 17 раёнаў Гродзеншчыны, помнікі архітэктуры і пейзажы, склалі фотаанталогію «Прынёманне». Некаторыя панарамныя здымкі зроблены з самалёта.
Іншыя даныя
правіцьВыпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Выйшла ў свет два выдання фотаальбому.
Крыніцы
правіць- ↑ Прынёманне. Гродзенская вобласць . Интернет магазин «Белкніга». Праверана 29 верасня 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
правіць- Прынёманне(недаступная спасылка) у газеце Звязда