Прыпеўка
(Пасля перасылкі з Прыпеўкі)
Прыпе́ўка — невялікі, звычайна чатырохрадковы песенны твор лірычнага ці гумарыстычна-сатырычнага характару. Рыфмоўка прыпеўкі бывае розная: АбАб, АБХБ, ААББ, ааХа, аБаБ, АБ”АБ” і г. д. Карыстаецца прыпеўка, як правіла, харэічнымі памерамі (найчасцей — чатырохстопны харэй або чаргаванне чатырохстопнага харэя з трохстопным). Зрэдку выкарыстоўвае акцэнтна-складовы верш (адна- або двухакцэнтны пяціскладовік).
Узнікла прыпеўка ў перыяд старажытнага сінкрэтычнага мастацтва і доўгі час існавала разам з музыкай і танцам. У XIX ст. аддзялілася ад танца, вылучылася ў самастойны жанр. На аснове народных прыпевак узніклі літаратурныя, якія адасобіліся і ад музыкі.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.