Прыск Панійскі (стар.-грэч.: Πρίσκος, Πανίτης) — візантыйскі дыпламат, гісторык і пісьменнік V стагоддзя.

Прыск
Дата нараджэння магчыма 410[1]
Месца нараджэння
Дата смерці магчыма 471[1]
Грамадзянства
Род дзейнасці дыпламат, гісторык, аратар, пісьменнік, філосаф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меркавана нарадзіўся ў першай чвэрці V стагоддзя ў фракійскім мястэчку Паніян (Panium), ад назвы якога атрымаў па звычаі таго часу мянушку «Панійскага»[2]. Паніян — невялікі гарадок на паўночным узбярэжжы Мармуровага мора.

Прыск паходзіў з заможнай сям'і, якая дала яму выдатную філасофскую і рытарычную адукацыю. Пасля заканчэння навучання ў школе рыторыкі Канстанцінопаля паступіў на дзяржаўную службу. Выконваў дыпламатычныя даручэнні візантыйскіх імператараў. Аўтар сачынення «Візантыйская гісторыя і дзеянні Атылы» ў 5 кнігах.

Прыск быў сакратаром пры Максіміне, які займаў высокія пасады пры імператары Усходняй Рымскай імперыі Феадосіі II. Здольнасці Прыска былі заўважаны і ў 448 годзе Максіміну было даручана ўзначаліць візантыйскае пасольства да правадыра гунаў Атыле, у складзе якога знаходзіўся і Прыск. Падчас падарожжа за Дунай і знаходжання ў стаўцы Атылы Прыск меркавана вёў падрабязны дзённік. Запісы з яго ляглі ў аснову сачынення «Візантыйская гісторыя і дзеянні Атылы», з якога да нашага часу дайшлі фрагменты ў пераказе іншых аўтараў. Этнаграфічныя заметкі Прыска з'яўляюцца каштоўным і рэдкім назіраннем сведкі пра ўнутранае жыццё варварскіх народаў эпохі Вялікага перасялення народаў.

Змена імператара на візантыйскім прастоле не перашкодзіла кар'еры Прыска. Ужо напачатку кіравання Маркіяна ў 450 годзе Прыск знаходзіўся ў Рыме, дзе вёў тайныя перамовы з сынам франкскага караля Хільдэрыка I з мэтай перашкодзіць заключэнню сепаратнага пагаднення Рыма з Франкскім каралеўствам, далей прыняў удзел у місіях у Аравію і Егіпет. Пасля смерці Максіміна Прыск перайшоў на службу ў якасці саветніка па юрыдычных пытаннях да Яўфімія, магістра афіцый пры імператары Марцыяне.

Сярод дыпламатычных місій Прыска найбольш важнай можа лічыцца наведванне імперыі Атылам. Апісанне гунаў і іх правадыра прынесла яму вядомасць сярод гісторыкаў. Меркавана тэкстамі Прыска карыстаўся Іардан.

Зноскі

  1. а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 1 лютага 2021.
  2. Суда. — P. 2301.

Літаратура правіць

  • Римское посольство к Аттиле. Отрывок из соч. Приска. / Пер. С. Дестуниса. СПб., 1842. 52 стр.
  • Сказания Приска Панийского. / Пер. С. Дестуниса. СПб., 1860. 112 стр. (оттиск из: Ученые записки Второго отделения Императорской Академии Наук. Кн. 7, вып. 1. СПб., 1861. С. 408—457)
    • переизд.: Феофан Византиец. Летопись от Диоклетиана до царей Михаила и сына его Феофилакта. Приск Панийский. Сказания. Рязань, Александрия, 2005. 608 стр. С. 435—524.
  • Г. С. Дестунисъ. Сказанія Приска Панийскаго. // Учёныя записки 2—го отд. Императорской Академии Наук. Кн. VII, вып. I. — СПб., 1861.
  • Приск Панийский. Готская история. // Вестник древней истории, № 4. 1948. Перевод В. В. Латышева.