Прышэльцы (фільм)
«Прышэ́льцы» (фр.: Les Visiteurs, літаральна «Візіцёры») — французская камедыя 1993 года рэжысёра Жана-Мары Пуарэ. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Жан Рэно, Крысціян Клаўе.
Прышэльцы | |
---|---|
фр.: Les Visiteurs | |
Жанр | фэнтэзійны фільм і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | StudioCanal[d] |
Працягласць | 107 хв. |
Бюджэт | 9 500 000 $ |
Зборы | 98 800 000 $ |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 27 студзеня 1993[1], 20 мая 1993[2] і 28 мая 1993[3] |
Наступны фільм | Прышэльцы 2: Калідоры часу |
IMDb | ID 0108500 |
Фільм заняў першае месца ў французскім пракаце ў 1993 годзе і займае пятае месца ў спісе самых касавых карцін Францыі за ўвесь час.[5]
Фільм мае адкрыты фінал, дзякуючы чаму пасля поспеху быў зняты лагічны працяг «Прышэльцы 2: Калідоры часу» (1998).
Сюжэт
правіцьФранцыя 1122 год. Граф Годфруа дэ Манмірай стаўшы ахвярай праклёну злой вядзьмаркі, забівае бацьку сваёй нявесты. Годфруа звяртаецца за дапамогай да чараўніка Эўсебіуса, які прапануе графу адправіцца па калідорах часу ў мінулае і выправіць сваю памылку.
Дэ Манмірай згаджаецца на гэтую прапанову, але з-за памылкі чараўніка ён і яго слуга трапляюць у 90-я гады нашага часу. У ХХ стагоддзі іх чакае шмат прыгод і сустрэча са сваімі нашчадкамі...
У ролях
правіцьАкцёр | Роля |
---|---|
Жан Рэно | граф Годфруа дэ Манмірай |
Крысціян Клаўе | Жакуй / Жакар |
Валеры Лемерсье | Фрэнегонда / Беатрыс |
Узнагароды
правіць- 1994 — Прэмія «Сезар»
- Найлепшая жаночая роля другога плана (Валеры Лемерсье)
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- ↑ https://www.imdb.com/title/tt0108500/releaseinfo
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ У адпаведнасці з JP's Box-Office, Афіцыйныя дадзеныя дыстрыб'ютараў.
Спасылкі
правіць- Les Visiteurs на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прышэльцы