Прэзідэнт М’янмы

Прэзідэнт Рэспублікі Саюза М’янма (бірм.: ပြည်ထောင်စုမြန်မာနိုင်ငံတော်၏ သမ္မတများ) — вышэйшая дзяржаўная пасада, кіраўнік урада і дзяржавы Рэспублікі Саюза М’янма, які выбіраецца на 5-гадовы тэрмін. Часовым прэзідэнтам М’янмы з 1 лютага 2021 года з’яўляцца М’ін Швэ.

Прэзідэнт М’янмы
бірм.: ပြည်ထောင်စုမြန်မာနိုင်ငံတော်၏ သမ္မတများ
Пасаду займае
М’ін Швэ
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Presidential Palace, Naypyidaw[d]
Пасада з’явілася 4 студзеня 1948
president-office.gov.mm

Прэзідэнт выбіраецца калегіяй выбаршчыкаў (членамі Асамблеі Саюза), якая складаецца з трох камітэтаў. Кожны з гэтых камітэтаў вылучае таго ці іншага кандыдата на пасаду прэзідэнта[1].

Патрабаванні

правіць

У адпаведнасці з Канстытуцыяй М’янмы, прэзідэнт павінен:

  1. быць лаяльным да Саюза і яго грамадзян;
  2. быць грамадзянінам М’янмы, бацькі якога, нарадзіліся на тэрыторыі Саюза і з’яўляюцца яго грамадзянамі;
  3. дасягнуць да часу абрання ўзросту ў 45 гадоў;
  4. быць добра дасведчаным пра палітычныя, адміністрацыйныя, эканамічныя і ваенныя справы Саюза;
  5. быць чалавекам, які пастаянна пражываў у Саюзе прынамсі 20 гадоў да моманту абрання прэзідэнтам (афіцыйна дазволены час знаходжання за мяжой залічваецца ў перыяд пражывання ў Саюзе)
  6. не мець грамадзянства замежнай дзяржавы, роўна як любы з яго бацькоў, сужэнцаў, любы з законных дзяцей ці іх сужэнцаў;
  7. валодаць якасцямі, адпаведнымі кваліфікацыі пасады прэзідэнта, у дадатак да патрабаванняў, прадугледжаных для ўдзелу ў выбарах.

Акрамя таго, згодна з артыкулам 64 раздзела III Канстытуцыі, пасля прыняцця прысягі прэзідэнту забаронена прымаць удзел у дзейнасці любой палітычнай партыі.

Працэс выбараў

правіць

Прэзідэнт М’янмы абіраецца Калегіяй выбаршчыкаў, якая складаецца з трох асобных камітэтаў. Першы камітэт складаецца з дэпутатаў, якія прапарцыйна прадстаўляюць рэгіёны краіны; другі — з дэпутатаў, якія прапарцыйна прадстаўляюць населеныя пункты; трэці — з дэпутатаў, прызначаных галоўнакамандуючым Узброеных Сіл. Кожны з трох камітэтаў прызначае свайго кандыдата ў прэзідэнты. Потым адбываецца галасаванне дэпутатаў Асамблеі Саюза — кандыдат, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў, становіцца прэзідэнтам, а астатнія два — віцэ-прэзідэнтамі[2].

Гісторыя

правіць

Да 1863 года розныя рэгіёны сучаснай М’янмы, тады Бірмы, знаходзіліся пад раздзельным кіраўніцтвам. З 1862 па 1923 год Бірмай кіравала каланіяльная адміністрацыя, размешчаная ў будынку Сакратарыята ў Рангуне, на чале з галоўным камісарам (31 студзеня 1862 — 1 мая 1897), а затым віцэ-губернатарам (1 мая 1897 — 2 студзеня 1923), якія знаходзіліся пад уладай генерал-губернатара Індыі[3]. Такі падзел тлумачыцца пашырэннем Брытанскай Бірмы, у прыватнасці набыццём Верхняй Бірмы і Шана, якія прывялі да мадэрнізацыі кіраўніцтва і пашырэнні правоў калоніі — у 1897 годзе ў Бірме быў сфармаваны асобны ўрад і заканадаўчы савет[4].

У 1937 годзе Бірма была афіцыйна аддзеленая ад Брытанскай Індыі і стала асобнай брытанскай калоніяй, з выбарным двухпалатным заканадаўчым органам, якія складаюцца з Сената і Палаты прадстаўнікоў. З 2 студзеня 1923 года па 4 студзеня 1948 года брытанская Бірма ўзначальвалася Губернатарам, які кіраваў урадам і адказваў за абарону, знешнія сувязі, Фінансы і этнічныя рэгіёны. З 1 студзеня 1944 па 31 жніўня 1946 года Бірма ўзначальвалася ваенным губернатарам. У перыяд японскай акупацыі Бірмы з 1942 па 1945 год Бірма кіравалася японскім ваеначальнікам, у той час Вялікабрытанія прызначала свайго губернатара ў выгнанні.

Пасада прэзідэнта была створана ў 1948 годзе з прыняццем бірманскай дэкларацыі незалежнасці ад Вялікабрытаніі.

З 1997 па 2011 гады М’янма кіравалася ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця, правапераемнікам Дзяржаўнага савета па аднаўленні законнасці і парадку, які прыйшоў да ўлады ў 1988 годзе. Кіраўніком Дзяржаўнага савета з’яўляўся «старэйшы генерал» Тан Швэ. Менавіта гэты ўрад ажыццявіла змену афіцыйнай назвы краіны з «Бірма» на «М’янма» ў 1989 годзе.

Прэзідэнты М’янмы (з 2011 года)

правіць
Фота Імя
Гады жыцця
Тэрмін паўнамоцтваў Палітычная партыя Урад Асамблея
Пачатак Канец Дзён
1   Тэйн Сейн
(нар. у 1945)
30 сакавіка 2011 30 сакавіка 2016 1827 Партыя салідарнасці і развіцця Саюза I ПСРС—Тамадо
Першы прэзідэнт Рэспублікі Саюза М’янма
2   Тхін Чжо
(нар. у 1946)
30 сакавіка 2016 21 сакавіка 2018 721 Нацыянальная ліга за дэмакратыю II НЛД—Тамадо
Першы грамадзянскі прэзідэнт
  М’ін Швэ
(нар. у 1951)
21 сакавіка 2018 30 сакавіка 2018 8 Партыя салідарнасці і развіцця Саюза II НЛД—Тамадо
Выконваючы абавязкі
3   Він М’ін
(нар. у 1951)
30 сакавіка 2018 1 лютага 2021 1040 Нацыянальная ліга за дэмакратыю III НЛД—Тамадо
Другі грамадзянскі прэзідэнт
  М’ін Швэ
(нар. у 1951)
1 лютага 2021 дзеючы 1271 Партыя салідарнасці і развіцця Саюза - -
Часовы, прызначаны хунтай у ходзе перавароту
  Дува Лашы Ла 16 красавіка 2021 дзеючы 1197 Беспартыйны УНА -
Часовы, прызначаны ПКАС пасля перавароту

Крыніцы

правіць
  1. "FACTBOX – Myanmar's new political structure". Reuters. 2011-01-31. Архівавана з арыгінала 2012-10-06. Праверана 2014-09-25.
  2. Myanmar's new political structure. Reuters (31 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2012. Праверана 25 верасня 2014.
  3. Taylor, Robert H. The State in Myanmar. 2009, NUS Press. 555 страниц. стр. 75—76. ISBN 978-9971-69-466-1.
  4. John Nisbet, Burma under British Rule — and Before. Constable & Co., ltd. London, 1901. 1. A. стр. 220—221.

Спасылкі

правіць