Прэзідэнт Науру
Прэзідэнт Рэспублікі Науру абіраецца парламентам з ліку яго членаў і з’яўляецца адначасова кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Науру (у 2013—2016 гадах існавала пасада прэм’ер-міністра, у далейшым скасаваная). Адначасова ён можа займаць міністэрскія пасады ў сфарміраваным ім урадзе. Прэзідэнт Науру абіраецца кожным новым абраным скліканнем парламента (тэрмін паўнамоцтваў якога складае, у сваю чаргу, 3 гады) без абмежаванняў на колькасць пераабранняў. Парламент можа датэрмінова адправіць у адстаўку прэзідэнта, вынесучы яму вотум недаверу, і абраць іншую асобу на астатні перыяд часу. Паколькі палітычныя партыі ў Науру адыгрываюць нязначную ролю (з усіх прэзідэнтаў Науру членамі якой-небудзь партыі былі толькі Бернард Давіёга , Кенан Аданг і Кінза Кладумар ), абранне прэзідэнта адбываецца ў выніку дамоўленасцей незалежных дэпутатаў, што вядзе да частых датэрміновых адставак кіраўніка дзяржавы ў выніку распаду групоўкі дэпутатаў, якая падтрымлівае яго (19 разоў за гісторыю краіны прэзідэнту быў вынесены паспяховы вотум недаверу, 2 разы прэзідэнт датэрмінова падаваў у адстаўку пад яго пагрозай). Многія прэзідэнты Науру займалі пасаду менш за месяц, а Рэнэ Харыс у 2003 годзе ў свой трэці тэрмін прабыў прэзідэнтам усяго суткі, пасля чаго зноў быў абраны яго папярэднік Давіёга. Пры гэтым за ўвесь 2003 год датэрміновыя прэзідэнцкія выбары прайшлі восем разоў. Дзеючы прэзідэнт Лаянэл Энгімеа , абраны пасля парламенцкіх выбараў 2019 года.[1]
Прэзідэнт Науру | |
---|---|
англ.: The President Of The Republic Of Nauru | |
Пасаду займае David Adeang[d] | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | State House[d] і Anetan District[d] |
Прызначаецца | Parliament of Nauru[d] |
Пасада з’явілася | 1968 |
naurugov.nr |
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх