Прэзідэнцкія выбары ў Абхазіі (2009)
Прэзідэнцкія выбары ў Абхазіі прайшлі 12 снежня 2009 года. Гэтую дату прызначыў Народны сход 7 кастрычніка на падставе артыкула 50 Канстытуцыі Абхазіі. Прэзідэнт выбіраецца ў пары з віцэ-прэзідэнтам. Вылучэнне кандыдатаў завершылася 2 лістапада. Былі вылучаны 5 кандыдатур:
- Сяргей Багапш, цяперашні прэзідэнт Абхазіі (кандыдат у віцэ-прэзідэнты Аляксандр Анкваб, прэм'ер-міністр Абхазіі)
- Рауль Хаджымба, віцэ-прэзідэнт Абхазіі з 12 лютага 2005 па 28 мая 2009 (кандыдат у віцэ-прэзідэнты Васілій Авідзба, дырэктар Абхазскага інстытуту гуманітарных даследванняў)
- Беслан Бутба, бізнесмен, лідар Партыі эканамічнага розвітку Абхазіі (кандыдат у віцэ-прэзідэнты Алмасбей Кчач, былы міністр унутраных спраў)
- Заур Ардзінба, гендырэктар Абхазскага марскога параходства (кандыдат у віцэ-прэзідэнты Хрыпс Джопуа, былы кіраўнік Ачамчырскага раёна)
- Віталій Бганба (кандыдат у віцэ-прэзідэнты Давід Дасанія, гісторык)
6 лістапада вылучэнцы паспяхова здалі абавязковы экзамен па абхазскай мове. 7 лістапада ўсе 5 вылучэнцаў былі зарэгістраваны кандыдатамі ў прэзідэнты Абхазіі. Выбары праходзяць у 35 выбарчых акругах (186 выбарчых участкаў) на тэрыторыі краіны і 2 участка ў Расіі - у Маскве і Чаркеску.
Паводле дадзеных ЦВК Абхазіі Батала Тапагуа, перамогу на выбарах у першым туры атрымаў дзейны прэзідэнт краіны Сяргей Багапш, зя якога прагаласавала 59,4 % выбаршчыкаў. Яўка выбаршчыкаў скалал 73,4 %.
На выбарчым участку ў Маскве прагаласавала 1391 чалавек. З іх за Багапша 986 чалавек, за Хаджымбу 140 выбаршчыкаў, за Заура Ардзінбу - 116, за Бганбу - 19, за Бутбу - 63. Несапраўднымі прызнана 44 бюлетэня. Супраць усіх прагаласавала 24 чалавека.
У заяве місіі замежных назіральнікаў гаворыцца, што «місія замежных назіральнікаў за выбарамі прэзідэнта Абхазіі лічыць, што якія адбыліся выбары праведзены ў адпаведнасці з нормамі дзейснага ў краіне выбарчага заканадаўства і з выкананнем міжнародных дэмакратычных стандартаў ва ўмовах раўнапраўнай палітычнай канкурэнцыі»[1].