Сяргей Васільевіч Багапш
Сяргей Васільевіч Багапш (4 красавіка 1949, Сухумі, Абхазская АССР, Грузінская ССР, СССР — 29 мая 2011, Масква, Расія) — другі прэзідэнт часткова прызнанай Рэспублікі Абхазія.
Сяргей Васільевіч Багапш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
абх.: Сергеи Василий-иԥа Багаԥшь | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Залацінскавіч Анкваб | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генадзь Леанідавіч Гагулія[d] | ||||||
Пераемнік | Viacheslav Tsugba[d] | ||||||
Нараджэнне |
4 сакавіка 1949[1] |
||||||
Смерць |
29 мая 2011[2][1] (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Грузінскі інстытут субтрапічнай гаспадаркі. Затым, у 1972 годзе стаў начальнікам аграаддзела Мокаўскага эфірамаслічнага саўгаса. Пасля службы ва Узброеных Сілах СССР перайшоў на камсамольскую працу і ў 1980 годзе стаў першым сакратаром Абхазскага абкама ЛКСМ Грузіі. У 1982 годзе — першы сакратар ачамчырскага райкама КП Грузіі.
Пасля пачатку першых сутыкненняў паміж грузінамі і абхазцамі кіраваў абаронай ад грузінскіх нападаў праз ачамчырскі мост і неўзабаве загадаў падарваць яго. У сутыкненнях быў паранены.
У 1992 годзе прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. Падчас грузінска-абхазскай вайны стаў адным з кіраўнікоў абхазскіх вайсковых фармаванняў, прымаў удзел у штурме Сухумі.
У 1997 годзе прызначаны прэм’ер-міністрам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія. На гэтай пасадзе Багапш паспяхова змагаўся са злачыннасцю, масштабы якой пачалі зніжацца, ліквідаваў запазычанасць па заробках. Пачала адраджацца прамысловасць, сельская гаспадарка, жыллёва-камунальная гаспадарка.
У 1999 годзе прэзідэнт Уладзіслаў Ардзінба чарговы раз змяніў урад (што ен рабіў рэгулярна праз кожныя два гады), і Багапш перайшоў на працу кіраўніком дзяржаўнай кампаніі «Чарнаморэнерга».
У 2003 годзе прымаў удзел у стварэнні грамадска-палітычнага руху «Адзіная Абхазія», які прапанаваў яго кандыдатуру на прэзідэнскіх выбарах 2004 года. Першы тур, які прайшоў 3 кастрычніка 2004 года, прывеў да працяглага і цяжкога палітычнага крызісу, калі два асноўныя кандыдаты — Багапш і Рауль Хаджымба абвясцілі сябе пераможцамі. Вярхоўны Суд Абхазіі не змог вынесці адназначнае рашэнне па выніках выбараў. Сітуацыя накалялася, і краіна імкліва набліжалася да грамадзянскага супрацьстаяння. Пры пасярэдніцтве Расіі былі праведзеныя перамовы, якія прынеслі поспех: Багапш стаў кандыдатам у прэзідэнты, а Хаджымба — у віцэ-прэзідэнты, які каардынуе дзейнасць у галіне абароны, міжнароднай палітыкі і дзяржаўнай бяспекі. Яны былі абраныя 12 студзеня 2005 года.
Падчас узброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі кіраваў узброенымі сіламі Абхазіі, якія адкрылі «другі фронт» і адцягнулі на сябе частку грузінскіх войскаў. У выніку баявых дзеянняў Абхазія вярнула кантроль над Кадорскай цяснінай і такім чынам стала поўнасцю кантраляваць свою тэрыторыю. Пры Багапшы адбылося прызнанне незалежнасці Абхазіі шэрагам краін-членаў ААН.
У выніку прэзідэнцкіх выбараў 12 снежня 2009 года быў абраны на другі тэрмін.
Прэзідэнт Федэрацыі баскетбола Абхазіі. Мае жану, сына і дачку.
Памёр 29 мая 2011 у Маскве пасля цяжкай хваробы, у выніку ускладненняў, выкліканых аперацыяй на лёгкім[4].
Зноскі
- ↑ а б Sergej Bagapsch // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.themoscowtimes.com/news/article/abkhazias-leader-dies-in-moscow/437744.html
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1012657140 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ В Москве скончался президент Абхазии Сергей Багапш (руск.)