Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба

(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Ардзінба)

Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба (14 мая 1945 года, с. Ніжняя Эшэра Сухумскага раёна Абхазіі4 сакавіка 2010, Масква, Расія) — першы прэзідэнт Рэспублікі Абхазія (19942004), гісторык-лінгвіст.

Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба
абх.: Владислав Григорий-иҧа Арӡынба
Уладзіслаў Ардзінба ў рэдакцыі газеты «Праўда», 1 лютага 1996 года.
Уладзіслаў Ардзінба ў рэдакцыі газеты «Праўда», 1 лютага 1996 года.
Сцяг1-ы Прэзідэнт Абхазіі Сцяг
26 лістапада 1994 — 12 лютага 2005
Віцэ-прэзідэнт Валерый Аршба
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Сяргей Багапш
Сцяг1-ы Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія Сцяг
23 ліпеня 1992 — 26 лістапада 1994
Папярэднік пасада заснавана; ён сам як Старшыня Вярхоўнага Савета Абхазскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Пераемнік Сакрат Джынджалія
Сцяг1-ы Старшыня Вярхоўнага Савета Абхазскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Сцяг
24 снежня 1990 — 23 ліпеня 1992
Папярэднік Пасада заснавана; Валерыян Кабахія як старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР
Пераемнік Пасада скасавана; ён сам як Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія
Сцяг1-ы Першы сакратар ЦК КП Абхазскай ССР Сцяг
8 лістапада 1990 — 27 снежня 1991
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана
Сцяг Народны дэпутат СССР Сцяг
25 мая 1989 — 5 верасня 1991
Нараджэнне 14 мая 1945(1945-05-14) (78 гадоў)
Смерць 4 сакавіка 2010(2010-03-04)[1] (64 гады)
Месца пахавання
Жонка Святлана Джэргенія
Дзеці Мадзіна
Грамадзянства  СССР >
 Абхазія
Партыя КПСС
Адукацыя
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Дзейнасць мовазнавец, гісторык, палітык, Hittitologist
Месца працы Інстытут усходазнаўства
Вядомы як даследчык хетаў і абхаза-адыгскіх народаў
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Hero of Abkhazia Order of Honour and Glory ордэн Пашаны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1966 годзе скончыў гістарычны факультэт Сухумскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, затым аспірантуру пры Інстытуце Усходазнаўства АН СССР. У гэтым інстытуце Ардзінба працаваў да 1988 года, займаўся вывучэннем гісторыі, культуры і рэлігіі старажытных народаў Малай Азіі, у першую чаргу хатаў і хетаў. У 1985 абараніў доктарскую дысертацыю. З’яўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац. У 1988 выбіраецца дырэктарам Абхазскага навукова-даследчага інстытуту мовы, літаратуры і гісторыі імя Дз. Гуліа.

У 1989 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР і становіцца сябрам прэзідыюму. У 1990 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету Абхазіі і яго старшынёй.

Узначаліўшы рэспубліку, Ардзінба стаў праводзіць курс, накіраваны на рэалізацыю права Абхазіі на самавызначэнне. З пачаткам у жніўні 1992 вайсковай апэрацыі Грузіі супраць Абхазіі (Абхаскі канфлікт) становіцца старшыней Дзяржаўнага камітэта абароны і ўзначальвае абхаскі супраціў, які скончыўся 30 верасня 1993 поўнай перамогай Абхазіі.

26 лістапада 1994 Ардзінба быў абраны першым прэзідэнтам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі, 3 кастрычніка 1999 — пераабраны на новы тэрмін. У 2004 з прычыны хваробы адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

В. Ардзінба меў жонку і дачку.

Зноскі

  1. http://www.washingtonpost.com/wp-dyn/content/article/2010/03/04/AR2010030404924.html
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.