Прэзідэнцкія выбары ў Францыі (2022)

Выбары Прэзідэнта Францыі 2022 (фр.: Élection présidentielle française de 2022) — чарговыя выбары Прэзідэнта Францыі, першы тур якіх адбыўся 10 красавіка, а другі 24 красавіка 2022 года. Перамогу здабыў дзеючы кіраўнік краіны Эманюэль Макрон.

< 2017  Францыя  2027 >
Прэзідэнцкія выбары ў Францыі
10 красавіка і 24 красавіка 2022 года
Яўка: 73,69 % (першы тур)
71,99 % (другі тур)
Кандыдат: Эманюэль Макрон Марын Ле Пен Жан-Люк Меланшон
Партыя: Адраджэнне Нацыянальнае аб’яднанне Непакорная Францыя
Галасоў у першым туры: 9 785 578
(27,84 %)
8 136 369
(23,15 %)
7 714 949
(21,95 %)
Галасоў у другім туры: 18 779 641
(58,54 %)
13 297 760
(41,46 %)

Іншыя кандыдаты: гл. ніжэй

Карта вынікаў паводле дэпартаментаў і рэгіёнаў у першым туры


Карта вынікаў паводле дэпартаментаў і рэгіёнаў у другім туры

Вынік выбараў: Эманюэль Макрон пераабраны прэзідэнтам на другі тэрмін.

Кандыдаты

правіць

Сацыялагічныя апытанні

правіць

За дзень да выбараў маем наступны рэйтынг кандыдатаў:

  • Макрон — 26 %
  • Ле Пен — 23 %
  • Меланшон — 17 %
  • Зэмур — 9 %
  • Пекрэс — 8 %

Паводле даных папярэдняга апытання, у імаверным другім туры Макрон можа набраць 53 %, а Марын Ле Пен — 47 %[1].

Першы тур

правіць

Вынікі

правіць

У першым туры найбольшую колькасць галасоў атрымалі дзеючы Прэзідэнт Эманюэль Макрон і Марын Ле Пен, якія выйшлі ў другі тур. Трэцяе месца мае Жан-Люк Меланшон.

Экзіт-полы

правіць

Паводле даных першых экзітполаў, Макрон набраў 28,1 % галасоў у першым туры галасавання, а ягоная суперніца Ле Пэн — 23,3 %. На трэцім месцы — кандыдат ад левых Жан-Люк Меланшон з 20,1 %[2].

Другі тур

правіць

Другі тур адбыўся 24 красавіка. Эманюэль Макрон набраў 58,5 % галасоў, Марын Ле Пен — 41,5 %.

Крыніцы

правіць