Прессбол
(Пасля перасылкі з Прэсбол)
Прессбол (бел.: Прэсбол) — вядучая недзяржаўная спартыўная газета Беларусі, заснаваная ў 1991 годзе. Перыядычнасць выхаду газеты часта змянялася. «Прессбол» пачынаў публікавацца як штотыднёвік, а з ліпеня 2008 года, ужо другі раз у сваёй гісторыі, выходзіць чатыры разы на тыдзень — у аўторак, сераду, чацвер і пятніцу. Сайт абнаўляецца апоўдні, у дзень выхаду газеты ў распаўсюджванне. Акрамя таго, кожны дзень абнаўляецца стужка навін сайта — канстатаванне факту альбо вынік. Газета выходзіць на рускай мове.
«Прессбол» | |
---|---|
Тып | газета і сайт |
Краіна | |
Заснавана | 16 студзеня 1991 |
Мова | руская[1] |
ISSN | 1994-6678 |
Вэб-сайт | pressball.by (руск.) |
Рэдакцыя з’яўляецца заснавальнікам Клуба бамбардзіраў, Клуба Сяргея Алейнікава і Клуба «сухіх» варатароў
Галоўны рэдактар газеты — Сяргей Кайко, сайту — Юрый Доўнар.
Вядомыя аўтары
правіцьЗноскі
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1994-6678
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 29 ліпеня 2008. (руск.)