Андрэй Віталевіч Вашкевіч
Андрэй Віталевіч Вашкевіч (нар. 24 красавіка 1984, Барысаў) — беларускі журналіст і футбольны функцыянер. Першы ў гісторыі БАТЭ генеральны сакратар клуба[1][2] (2014—2018).
Андрэй Віталевіч Вашкевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, футбольны функцыянер |
Дата нараджэння | 24 красавіка 1984 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьАдукацыя
правіцьНавучаўся ў СШ № 23, гімназіі № 2 і СШ № 15. Апошнюю скончыў у 2002 годзе з залатым медалем. У тым жа годзе паступіў у Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, дзе навучаўся па спецыяльнасці «лінгвіст, перакладчык сінхраніст». Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2007 годзе з чырвоным дыпломам[3]. У 2011—2012 гадах навучаўся ў Універсітэце Ліверпула, дзе атрымаў ступень магістра бізнэс-адміністравання (МБА) ў сферы футбола[4].
Журналістыка
правіцьПачаў супрацоўнічаць з газетай «Прессбол» у пачатку 2007 года з артыкула аб чэмпіянаце Нідэрландаў[5]. Ён хутка стаў адным з лепшых журналістаў выдання, быў камандыраваны ў Тырану[6], Стамбул[7], Прышціну[8] і Рэшыцу[9]. У 2008 годзе павінен быць працаваць для газеты з Алімпійскіх Гульняў у Пекіне, але «Прэсбол» быў пазбаўлены акрэдытацыі за серыю антыкарупцыйных матэрыялаў Святланы Парамыгінай, і на Гульні Вашкевіч трапіў толькі ў 2012 годзе[5]. У 2014 годзе выдаў самабытны цыкл з больш 20 артыкулаў аб сваіх спартовых прыгодах у Непале[10].
У 2015 годзе Вашкевіч стаў першым беларускім пішучым журналістам, трапіўшым на «Australian Open»[11]. У 2016 годзе камандыраваны газетай на пераможны для партугальцаў і Крышціяну Раналду EURO. Пісаў для «Прэсбола» з фіналаў Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Суперкубка Еўропы. Пастаянна асвятляў еўракубкавыя гульні барысаўскага БАТЭ. Быў з камандай у гістарычным падарожжы на «Санцьяга Бернабеу» на першы ў гісторыі беларускага футбола матч групавога этапа Лігі чэмпіёнаў[12].
З 24 красавіка 2016 па 24 красавіка 2017 вёў на pressball.by штодзённую калонку «The Daily Vashkevich», вытрымаўшы 365-дзённы чэллендж. Агульная колькасць праглядаў склала больш за 1,7 млн, каментароў — больш за 7 тысяч[13].
Вашкевіч супрацоўнічаў з расійскімі выданнямі «PROСПОРТ»[14][15][16], «Total Football»[17], «Советский Спорт»[18][19][20], «Forbes»[21], пісаў на англiйскай мове для uefa.com[22][23][24][25][26][27][28].
Хакей
правіцьЛетам 2008 года стаў першым прэс-скаратаром ХК «Дынама» (Мінск) пасля таго, як клуб далучыўся да Кантынентальнай хакейнай лігі[29][30][31][32]. Праз тры месяцы Вашкевіч вярнуўся ў «Прэсбол». У 2014 годзе Вашкевіч быў кіраўніком прэс-цэнтра Чэмпіяната Свету па хакею ў Мінску на Мінск-Арэне[33].
ФК БАТЭ
правіцьВашкевіч пачаў супрацоўнічаць з БАТЭ у 2008 годзе, дапамагаючы клубу ў дэбютным сезоне Лігі чэмпіёнаў. З 2009 года спецыяліст працаваў у прэс-службе «жоўта-блакітных». У 2013 годзе Вашкевіч узначаліў праект па запуску новага сайта fcbate.by. У тым жа годзе сайт атрымаў першы прыз на выставе TIBO-2013 у намінацыі «Спорт, турызм і забавы»[34][35][36][37].
У 2013—2015 годах Вашкевіч быў абраны ў працоўную групу па маркетынгу Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), якую ўзначальваў тагачасны прэзідэнт «Басрелоны» Сандра Разэль[38]. У 2015—2017 гадах Вашкевіч далучыўся да працоўнай групы па дзіцячаму і юнацкаму футболу ЕСА[39]. Яго мандат быў падоўжаны на цыкл-2017-2019[40]. Але яго Вашкевіч не скончыў у сувязі з пераходам на працу ў ФІФА[41].
У лістападзе 2014 года Вашкевіч стаў першым генеральным сакратаром у гісторыі БАТЭ[4]. Вашкевiч рэгулярна з’яўляўся прадстаўніком БАТЭ на лёсаваннях спаборніцтваў пад эгідай УЕФА, і Ассамблеях Асацыяцыі Еўрапейскіх Клубаў (ЕСА), семінарах УЕФА і іншых адказных мерапрыемствах[42][43][44][45][46][47][48][49][50][51][52][53]. Так, у 2010 годзе Вашкевіч ад імя БАТЭ падпісаў у Барселоне Дэкларацыю добрай волі па прасоўванні прынцыпаў «Fair Play» паміж гарадамі, прымаючымі міжнародныя сустрэчы[54].
У лістападзе 2015 года дзякуючы Вашкевiчу ў Беларусь упершыню ў гісторыі трапіў Кубак Еўрапейскіх чэмпіёнаў. Трафей экспанаваўся ў Барысаве. Па інфармацыі sb.by, гэта здарылася так: "У верасні 2015 года Вашкевіч на чарговым семінары УЕФА папрасіў футбольных чыноўнікаў, ці можа арганізацыя дазволіць паказаць кубак у Барысаве. Яго накіравалі да афіцэра УЕФА, які адказывае за візіты трафеяў. Доўгая перапіска — і вуаля. Андрэй Вашкевіч не скрывае задавальнення з гэтай нагоды: «Любяць БАТЭ ў УЕФА, вось і далі нам такую магчымасць. Мы рады прывезці Кубка ў Барысаў. Амфара дастаўляецца пасылкай у спецыяльным куфары. Нам заставалася толькі прыехаць у аэрапорт і размыціць груз»[55].
У 2016 годзе Вашкевіч быў абраны сакратаром працоўнай групы па стварэнні прафесійнай футбольнай лігі ў Беларусі[56]. Кіраўніком групы стаў Анатоль Капскі[57].
ФІФА
правіцьУ ліпені 2018 года Вашкевіч перайшоў на працу ў ФІФА. Ён стаў каардынатарам праектаў рэгіянальнага офіса ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты)[2][58][59][59][41].
Беларуская мова
правіцьВашкевіч шырока вядомы станоўчым стаўленнем да беларускай мовы. В 2017—2018 гадах ён веў на сайце pressball.by беларускамоўную калонку «БелВашкевіч»[60]. Яна складалася з літаратурных замалёвак аб людзях, што глядзяць на футбол з трыбун Беларусі іншых краін свету. Сярод яго герояў былі аднаногі фанат ФК «Полацк», які за свае грошы друкуе і развешвае афішы гульняў клуба[61], бабуля з Дуброўна, якая наведвае гульні мясцовага «Дняпра»[41][62], і дзядуля з Паставаў, якому футбол дапамог справіцца са смерццю любай жонкі[63].
Вашкевіч тлумачыць добрае валоданне мовай добрымі настаўнікамі: «Усе мае настаўнікі беларускай мовы былі проста выдатнымі прафэсіяналамі сваёй справы. Я вучыўся ў Барысаве, і першыя шэсьць гадоў працэс адбываўся выключна па-беларуску» — распавёў ён у інтэрв’ю «Радыё Свабода» у 2016 годзе[64].
Шырокі рэзананс атрымала адкрытая перапіска Вашкевіча ад ліца ФК БАТЭ і моўнага энтузіяста Ігара Случака. У 2016-м, 2017-м і 2018-м гадах прадстаўнік клуба адказваў на звароты актывіста выключна ў вершах. У іх былі алюзіі на верш Максіма Багдановіча «Пагоня» і Якуба Коласа «Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…»[65][66][67]
У 2016 даволі жорстка[68] адказаў веласіпедысту Васілю Кірыенку, які заявіў, што беларуская мова — мёртвая[69].
У 2018 годзе быў адным з выступоўцаў суполкі «Мова Нанова» у Барысаве[70][71].
Кніга
правіцьСумесна з Сяргеем Дашкевічам напісаў кнігу «20 лет славных побед. Иллюстрированная история ФК БАТЭ»[72][73][74]. Прэзентацыя адбылася 19 кастрычніка 2016 года ў кінатэатры Silver Screen у гандлева-забаўляльным цэнтры «Арэна-Сіці»[75]. На мерапрыемстве прысутнічалі гульцы БАТЭ, а героі публікацыі Аляксандр Глеб, Арцём Радзькоў, Віталь Радзівонаў і Аляксей Бага адказалі на пытанні заўзятараў[76].
Намінацыі і узнагароды
правіцьПрэмія конкурса Беларускай федэрацыі гандбола за самы незвычайны тэкст пра гандбол (2010) — перамога[77].
«Медыя-Алімп» за асвятленне алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў матэрыялах на інтэрнэт-парталах (2016) — перамога[78].
Прэмія MarSpo Awards за лепшы артыкул на тэму спартовага маркетынгу (2018) — намінацыя[79].
Прэмія MarSpo Awards лепшаму аўтару па тэме спартыўнага маркетынга (2018) — намінацыя[80].
Цікавыя факты
правіць- Некалькі разоў прымаў удзел у таварыскім турніры ЕСА па футболе, дзе гуляў разам Луішам Фігу, Хаўерам Санеці, Мішэлем Плаціні, Эміліа Бутрагенья і іншымі зоркамі сусветнага футбола[81]. Вашкевіч тройчы (у 2014, 2015 і 2017) выйграваў турнір[82][83][84][85][86]. Падчас турніра-2014 беларус адзначыўся голам у браму Эдвіна ван дэр Сара[86].
- Склаў песню пра БАТЭ, якую выканаў вядомы барысаўскі рокер Алег «Джагер» Мінакоў[87]. Прэзентацыя твора адбылася на гульні супраць «Гарадзеі» 27 лістапада 2016 года на «Барысаў-Арэне»[88]. Прэм’ера прайшла выдатна: «жоўта-блакітныя» перамаглі 5:0[89].
- З’яўляецца адным з самых выбітных беларускіх граундхопераў[90]. На рахунку Вашкевіча — 38 новых футбольных стадыёнаў у сезоне-2011/12 (уключаючы ўсе стадыёны прэмьер-лігі)[91], 71 у сезоне-2015[92], 40 у сезоне-2016[93], 45 у сезоне-2017[94]. Падчас сваіх тураў Вашкевіч аб’ехаў усе стадыёны першых трох дывізіёнаў Беларусі, шмат дзе быў на ўзроўні першынства вобласці і нават района. Удзельнічаў у TEDxMinsk-2018, дзе распавядаў аб гэтым сваім хоббі[95][96][97][98].
- Адзіны Беларускі журналіст, які пісаў аб крыкеце з трох кантынентаў — Еўропы (Англія), Азіі (Непал, ААЭ), Аўстраліі[99].
Зноскі
правіць- ↑ Андрей Вашкевич назначен генеральным секретарем БАТЭ
- ↑ а б Вашкевич покинул БАТЭ и перешел на работу в ФИФА
- ↑ Прессбол-ТВ Архівавана 20 жніўня 2017.
- ↑ а б Бывший журналист «Прессбола» назначен генеральным секретарем БАТЭ Архівавана 19 верасня 2015.
- ↑ а б Мое первое дело с Беленьким Архівавана 27 жніўня 2017.
- ↑ Веселые картинки Архівавана 9 сакавіка 2016.
- ↑ Турецкий Гамбит(недаступная спасылка)
- ↑ День независимости Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ На несжатой полосе Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Непал-2070. Последняя серия Архівавана 23 верасня 2020.
- ↑ Эксперт. Андрей Вашкевич
- ↑ Чем «Реал» потчевал БАТЭ Архівавана 29 снежня 2016.
- ↑ Проект «The Daily Vashkevich» за год собрал более 1,7 миллиона просмотров(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2017. Праверана 18 кастрычніка 2018.
- ↑ Паллоттная площадь. Как босс «Ромы» совершает революцию в Италии
- ↑ Канзас-сети. Чему «МЮ» хочет научиться у клуба MLS
- ↑ Как Гвардиола пользуется Торрентом в «Баварии»
- ↑ Total Football № 9
- ↑ Еще по одной: как в американском футболе водка обыгрывает пиво
- ↑ Будущее сейчас: 10 главных трендов мирового спорта в 2018-м
- ↑ Конец ТВ. Почему спортивных каналов в телевизоре скоро не будет
- ↑ Автор FORBES Андрей Вашкевич
- ↑ Ireland edge out Finland to top Group 9(недаступная спасылка)
- ↑ Russia beat qualified Belarus to pip Wales
- ↑ Абидаль помог белорусам
- ↑ Favourites start well, Malta surprise(недаступная спасылка)
- ↑ Germany and Scotland sweep through Group 5
- ↑ France and Sweden among impeccable qualifiers
- ↑ Romania and Belarus in the goals
- ↑ Джим Хьюз стал новым тренером минского хоккейного клуба «Динамо»
- ↑ Список Гарднера
- ↑ Минское «Динамо» усилит канадский вратарь Энди Чиодо
- ↑ Минское «Динамо» подписало канадского голкипера Энди Чиодо Архівавана 29 чэрвеня 2015.
- ↑ ХОККЕЙ «Для нас честь быть причастными к этому празднику». TUT.BY пообщался с самыми вежливыми участниками ЧМ-2014 Архівавана 23 студзеня 2021.
- ↑ Сайт ФК БАТЭ — лучший!(недаступная спасылка)
- ↑ Сайт борисовского БАТЭ стал победителем на выставке «ТИБО-2013» Архівавана 15 лістапада 2013.
- ↑ Сайт ФК БАТЭ — лучший на выставке «ТИБО-2013»!(недаступная спасылка)
- ↑ Офсайт БАТЭ стал победителем выставки ТИБО-2013, ресурс «Цмокаў» занял второе место
- ↑ Atromitos FC at the European Club Association(недаступная спасылка)
- ↑ ECA Annual Report 2016
- ↑ Андрей Вашкевич вновь избран в рабочую группу по детско-юношескому футболу ЕСА(недаступная спасылка)
- ↑ а б в Генсек БАТЭ перешел на работу в ФИФА(недаступная спасылка)
- ↑ Футбол. Андрей Вашкевич представил БАТЭ на Ассамблее ЕСА в Афинах Архівавана 31 сакавіка 2017.
- ↑ Футбол. Андрей Вашкевич помог Эдвину ван дер Сару выиграть кубок ЕСA Архівавана 22 кастрычніка 2015.
- ↑ ФК БАТЭ принял участие в Ассамблее ЕСА Архівавана 28 верасня 2020.
- ↑ Футбол. ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA(недаступная спасылка)
- ↑ Приоритет безопасности
- ↑ БАТЭ поучаствовал в Ассамблее ECA(недаступная спасылка)
- ↑ Приняли участие в Ассамблее ЕСА(недаступная спасылка)
- ↑ Футбол. Финский СИК — соперник БАТЭ во 2-м раунде квалификации Лиги чемпионов Архівавана 23 верасня 2020.
- ↑ «Дандолк» или «Хабнарфьордюр»(недаступная спасылка)
- ↑ «Барселона», «Байер» и «Рома»(недаступная спасылка)
- ↑ https://fcbate.by/ru/infocenter/club-news/id7823 Архівавана 11 верасня 2017.
- ↑ ФК БАТЭ на конференции «PROСПОРТ»(недаступная спасылка)
- ↑ Футбол. БАТЭ подписал декларацию UEFA(недаступная спасылка)
- ↑ Большие уши
- ↑ Капский возглавит рабочую группу по вопросам создания ПФЛ
- ↑ Анатолий Капский станет руководителем рабочей группы по вопросам создания ПФЛ, Андрей Вашкевич — секретарем Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Футбол. Андрей Вашкевич покинул БАТЭ(недаступная спасылка)
- ↑ а б Генеральный секретарь БАТЭ перешел на работу в структуру ФИФА
- ↑ Ці магчыма беларуская спартовая журналістыка на беларускай мове? Архівавана 17 красавіка 2019.
- ↑ «Жыў у падвалах, сяджу на паперці». Заўзятар без нагі, які за свае грошы робіць афішы гульняў ФК «Полацкгаз» і сам іх расклейвае Архівавана 20 верасня 2017.
- ↑ Бабка Надзя, якая паціскала руку Аляксандру Лукашэнку, заўзее за «Днепр» з Дуброўна і Дашу Домрачаву Архівавана 21 лістапада 2017.
- ↑ Заўзятар, які прыляцеў у Паставы на самалёце(недаступная спасылка)
- ↑ Генэральны сакратар БАТЭ і калюмніст «Прессбола» Андрэй Вашкевіч пачаў беларускамоўны праект
- ↑ БАТЭ стихами ответил на очередное обращение блогера использовать в клубе белорусский язык Архівавана 9 жніўня 2020.
- ↑ БАТЭ ответил активисту Игорю Случаку в стихах
- ↑ БАТЭ отправил Случаку поэтический ответ, где сравнивает его с аллигатором и амурским тигром — СТИХ https://nashaniva.by/?c=ar&i=205802&lang=ru
- ↑ Генсек БАТЭ ответил велогонщику Кириенко на его слова о «мертвом белорусском языке» Архівавана 2 верасня 2016.
- ↑ Василий Кириенко: «Белорусский язык — не живой; это мертвый язык, на котором практически никто не разговаривает»
- ↑ Андрэй Вашкевіч выступіў на сходзе суполкі «Мова Нанова» ў Барысаве(недаступная спасылка)
- ↑ 5 падарожжаў БАТЭ, якія генеральны сакратар Андрэй Вашкевiч перажыў разам з клубам(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 18 кастрычніка 2018.
- ↑ БАТЭ представит документальный фильм и книгу в честь 20-летнего юбилея
- ↑ Футбол. Вышла в свет книга Андрея Вашкевича и Сергея Дашкевича «20 лет славных побед», посвященная юбилею БАТЭ(недаступная спасылка)
- ↑ «20 лет славных побед»
- ↑ Футбол. Виталий Родионов: хочется, чтобы болельщики, которые разочаровались в команде, продолжали в будущем нас поддерживать Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ «В БАТЭ найдут замену любому, кроме Глеба и Родионова». Как чемпионы весело пообщались с болельщиками Архівавана 10 лістапада 2016.
- ↑ Итоги творческого конкурса
- ↑ http://www.noc.by/news/opredeleny-pobediteli-konkursa-sportivnykh-zhurnalistov-media-olimp-2016/?print=y
- ↑ Генсек БАТЭ Вашкевич номинирован на премию в области спортивного маркетинга MarSpo Awards
- ↑ Генсек БАТЭ Андрей Вашкевич номинирован на российскую премию в области спортивного маркетинга в двух номинациях Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Андрей Вашкевич из Женевы. Завершение карьеры, или Как мы с Луишем Фигу обыграли Мишеля Платини (ФОТО) Архівавана 23 верасня 2020.
- ↑ ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA(недаступная спасылка)
- ↑ Приняли участие в Ассамблее ЕСА Архівавана 3 красавіка 2017.
- ↑ ФК БАТЭ принял участие в Генеральной ассамблее ЕСА Архівавана 11 кастрычніка 2015.
- ↑ ФК БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA(недаступная спасылка)
- ↑ а б БАТЭ поучаствовал в Генеральной ассамблее ECA
- ↑ Опубликована песня про БАТЭ, которую написал генсек команды Вашкевич
- ↑ На матче БАТЭ — «Городея» состоится презентация песни Андрея Вашкевича о команде-чемпионе Архівавана 26 лістапада 2016.
- ↑ БАТЭ 5-0 Городея Архівавана 19 студзеня 2017.
- ↑ Часопіс OnAir, чэрвень 2018
- ↑ Железнодорожная вода Архівавана 21 жніўня 2017.
- ↑ «Наш Вашкевiч» в… Конец цитаты Архівавана 14 студзеня 2017.
- ↑ THE. 40 посещенных стадионов в год — это много или мало? Архівавана 1 студзеня 2017.
- ↑ Угадайте стадион по картинке. Тест, в котором узнать белорусские арены сложнее, чем европейские Архівавана 31 снежня 2021.
- ↑ Конференция TEDxMinsk «Код вдохновения» впервые пройдет для 500 зрителей Архівавана 21 лютага 2018.
- ↑ В МИНСКЕ ПРОШЕЛ TEDXMINSK-2018 НА ТЕМУ «КОД ВДОХНОВЕНИЯ»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2021. Праверана 18 кастрычніка 2018.
- ↑ Андрей Вашкевич на #TEDxMinsk
- ↑ Андрей Вашкевич аб граундхоппінге
- ↑ Эксперт Андрэй Вашкевіч