Васіль Васілевіч Кірыенка

(Пасля перасылкі з Васіль Кірыенка)

Васі́ль Васі́левіч Кірые́нка (нарадзіўся 28 чэрвеня 1981 года, Рэчыца, Беларусь) — беларускі шашэйны і трэкавы веласіпедыст, які выступае за каманду «Team Sky». Чэмпіён свету ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам 2015 года. Пераможца этапаў Джыра д’Італія і Вуэльты.

Велагоншчык
Васіль Кірыенка
Асабістая інфармацыя
Грамадзянства
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1981(1981-06-28) (42 гады)
Месца нараджэння
Рост 1,83 м
Вага 71 кг
Інфармацыя пра гоншчыка
Цяперашняя каманда Team Sky
Спецыялізацыя універсал
Прафесійныя каманды
2006
2006
20072008
20092010
2011—2012
2013 — сённяшні дзень
OTC Doors
Rietumu Bank
Tinkoff Credit Systems
Caisse d’Epargne
Team Movistar
Team Sky
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Бронзавы прызёр чэмпіяната Еўропы 2003 года ў камандным і індывідуальным пераследаванні[1]. У прафесійным палатоне стартуе ў 2006 годзе. Трохразовы чэмпіён Беларусі ў гонцы з раздзельным стартам  (фр.) (2002, 2005, 2006). У верасні 2006 года заняў шостае места на чэмпіянаце свету па велагонках на шашы ў Зальцбургу[2]. У лістападзе фінішыраваў першым на дыстанцыі скрэтчу ў першым этапе кубка свету ў Сіднеі[3].

Становіцца пераможцам 19 этапу Джыра д’Італія ў 2008 годзе[4], раней фінішыраваў другім на 7-м і 14-м этапах[5]. У сакавіку 2008 годзе здабыў залаты медаль у гонцы па ачках на чэмпіянаце свету на велатрэку ў Манчэстэры[6], але ў наступным годзе згубіў гэты тытул на карысць аўстралійца Кэмерана Мэера ў польскім Прушкаве[7]. Пад канец 2008 года Васіль Кірыенка заявіў пра падпісанне двухгадовага кантракта з іспанскай камандай «Caisse D'Epargne»[8].

У 2010 годзе Васіль Кірыенка заняў другое месца на дзясятым этапе «Тур дэ Франс», паказаўшы найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх веласіпедыстаў у гэтым спаборніцтве[9].

3 сакавіка 2010 года фінішыраваў 5-м на трэцім этапе велашматдзёнкі «Вуэльта Мурсіі» і паводле вынікаў агульнага заліку заняў 10-е месца[10]. 5 красавіка 2011 годзе Васіль Кірыенка перамог у другім этапе шматдзёнкі «Тур краіны Баскаў»[11]. 12 верасня 2013 годзе выйграў 18-ы этап «Вуэльты»[12]. 22 траўня 2015 г. перамог у 14-м этапе прэстыжнай велашматдзёнкі «Джыра д’Італія»[13].

23 верасня 2015 года выйграў індывідуальную гонку з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету, які праходзіў у ЗША[14].

12 кастрычніка 2016 года стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету ў Досе[15].

Зноскі

  1. Кириенко Василий Васильевич (руск.). Динамо. Праверана 6 красавіка 2011.(недаступная спасылка)
  2. Василий Кириенко занял шестое место на чемпионате мира по велогонкам на шоссе. Naviny.by (22 верасня 2006). Праверана 6 красавіка 2011.
  3. Наталья Цилинская и Василий Кириенко выиграли гонки Кубка мира по велотреку в Сиднее. Naviny.by (18 лістапада 2006). Праверана 6 красавіка 2011.
  4. Беларусі гоншчык Васіль Кірыенка стаў пераможцам 19-га этапа супервелагонкі «Джыра д’Італія».. Белтэлерадыёкампанія (30 траўня 2008). Праверана 6 красавіка 2011.(недаступная спасылка)
  5. Белорус Василий Кириенко выиграл 19-й этап велогонки «Джиро д’Италия» (руск.). «Прессбол» (30 траўня 2008). Праверана 6 красавіка 2011.
  6. Три медали и одно сотрясение (руск.). Naviny.by (31 сакавіка 2008). Праверана 6 красавіка 2011.
  7. Василий Кириенко не смог защитить титул чемпиона мира в гонке по очкам (руск.). Naviny.by (26 сакавіка 2009). Праверана 6 красавіка 2011.
  8. Василий Кириенко будет выступать за испанскую команду Caisse D'Epargne (руск.). naviny.by (29 снежня 2008). Праверана 6 красавіка 2011.
  9. Василию Кириенко не хватило мгновения для победы на этапе «Тур де Франс» (руск.). Naviny.by (15 ліпеня 2010). Праверана 6 красавіка 2011.
  10. Васіль Кірыенка фінішаваў 5-м на трэцім этапе велашматдзёнкі "Вуэльта Мурсіі". Белтэлерадыёкампанія (3 сакавіка 2010). Праверана 6 красавіка 2011.(недаступная спасылка)
  11. Кириенко победил на втором этапе велогонки «Тур страны Басков» (руск.). Naviny.by (5 красавіка 2011). Праверана 6 красавіка 2011.
  12. Василий Кириенко выиграл 18-й этап «Вуэльты» (руск.)
  13. Беларускі гоншчык перамог на этапе велашматдзёнкі «Джыра д’Італія» Архівавана 4 сакавіка 2016. — Belarus Today 23 мая 2015 г.
  14. Василий Кириенко выиграл индивидуальную гонку с раздельным стартом на чемпионате мира в Ричмонде (руск.)
  15. Василий Кириенко выиграл серебряную медаль чемпионата мира по велоспорту Архівавана 15 кастрычніка 2016. (руск.)

Спасылкі правіць