Вуэльта Іспаніі
Вуэльта Іспаніі (Тур Іспаніі, Вуэльта, ісп.: Vuelta a España) — найвядомая трохтыднёвая шасейная велагонка, адна з трох самых прэстыжных у свеце (разам з Тур дэ Франс і Джыра д'Італія).
![]() | |
![]() | |
Інфармацыя пра гонку | |
---|---|
Час правядзення | верасень (з 1995 года) |
Рэгіён | Іспанія |
Беларуская назва | Вуэльта Іспаніі |
Мясцовая назва | Vuelta Ciclista a España (ісп.) |
Іншыя назвы | Тур Іспаніі, Вуэльта |
Дысцыпліна | Шашэйны веласпорт |
Тып | Супервелашматдзёнка |
Арганізатар | Unipublic |
Дырэктар гонкі | Віктар Кардэро |
Гісторыя | |
Першая гонка | 1935 |
Нумар гонкі | 77 (2022) |
Першы пераможца | ![]() |
Рэкорд перамог | ![]() ![]() ![]() |
Праходзіць штогод па тэрыторыі Іспаніі і Андоры ў верасні (пачынаючы з 1995 года). Першая гонка адбылася ў 1935 годзе. Толькі 2 гонкі праходзілі таксама па тэрыторыі іншых еўрапейскіх краін: 1997 год — Партугалія, 2009 год — Нідэрланды і Бельгія.


Гісторыя
правіцьНатхнёны поспехам Тур дэ Франс і Джыры д'Італія, а таксама для павелічэння продажаў сваіх арыгінальных выданняў(«L'Auto» і «La Gazzetta Dello Sport») Хуан Пуёль, дырэктар газеты «Informaciones» арганізуе першую Вуэльту Іспаніі ў 1935 годзе[1].
Першая Вуэльта праходзіла з 29 красавіка па 15 мая 1935 года і ўключала ў сябе 14 этапаў і мела 50 удзельнікаў. Выйграў яе бельгіец Густаф Дэлор. Ёе жа быў пераможцам і ў наступны год, тады Вуэльта мела ўжо іншы фармат, была павялічана колькасць этапаў да 21.
Паміж 1937 і 1944 гадамі, Вуэльта была толькі двойчы, у 1941 і 1942 гадах, з-за Іспанскай грамадзянскай вайны і Другой сусветнай вайны. Гэтыя дзве велагонкі, у якіх удзельнікамі з'яўляліся амаль усе іспанцы, былі выйграны Хуліанам Берэндэра.
Вуэльта праводзілася вясной (красавік-травень) да 1995 года, але сёння гэтая велагонка пачынаецца ў верасні. Гэта змяненне ў раскладзе павялічыла прэстыж гонкі.
Лідарская майка
правіцьЛідару гонкі належыць апранаць майку пэўнага колеру, які вылучае яго сярод астатніх гоншчыкаў так жа, як на гонках Тур дэ Франс (жоўтая майка) і Джыра д'італія (ружовая майка). Колер лідарскай майкі Вуэльты Іспаніі мяняўся некалькі разоў. Арганізатары, якія адраджалі гонку пасля множных паўзаў, звычайна мянялі колер майкі. З 1935 года лідарская майка была аранжавай, у 1941-м стала белай і зноў аранжавай у 1942 годзе. У 1945-1950 гадах лідары насілі белую майку з гарызантальнай чырвонай паласой. У 1955 годзе — па аналогіі з Тур дэ Франс — колер майкі стаў жоўтым. За выключэннем 1977 года, калі майка стала аранжавай, усе гады, уключаючы 1998-ы, майка была жоўтай, пасля чаго колер атрымаў залаты адценне. Аднак у 2010 годзе лідарская майка стала чырвонай.
Пераможцы
правіць№ | Год | Пераможца | Краіна | Каманда |
---|---|---|---|---|
76 | 2021 | Прымаж Рогліч | Славенія | Jumbo-Visma |
75 | 2020 | Прымаж Рогліч | Славенія | Jumbo-Visma |
74 | 2019 | Прымаж Рогліч | Славенія | Jumbo-Visma |
73 | 2018 | Сайман Ейтс | Вялікабрытанія | Mitchelton–Scott |
72 | 2017 | Крыс Фрум | Кенія, Вялікабрытанія | Team Ineos |
71 | 2016 | Наіра Кінтана | Калумбія | Movistar Team |
70 | 2015 | Фабіа Ару | Італія | Astana |
69 | 2014 | Альберта Кантадор (3) | Іспанія | Team Saxo Bank Tinkoff Bank |
68 | 2013 | Крыс Хорнэр | ЗША | RadioShack-Leopard |
67 | 2012 | Альберта Кантадор (2) | Іспанія | Team Saxo Bank Tinkoff Bank |
66 | 2011 | Хуан Хасэ Коба | Іспанія | Geox-TMC |
65 | 2010 | Вінчэнца Нібалі | Італія | Liquigas |
64 | 2009 | Алехандра Вальвердэ | Іспанія | Caisse d'Epargne |
63 | 2008 | Альберта Кантадор | Іспанія | Astana |
62 | 2007 | Дзяніс Мяньшоў (2) | Расія | Rabobank |
61 | 2006 | Аляксандр Вінакураў | Казахстан | Astana |
60 | 2005 | Дзяніс Мяньшоў | Расія | Rabobank |
59 | 2004 | Раберта Эрас (3) | Іспанія | Liberty Seguros |
58 | 2003 | Раберта Эрас (2) | Іспанія | U.S. Postal |
57 | 2002 | Айтор Гансалес | Іспанія | Kelme |
56 | 2001 | Анхель Касера | Іспанія | Festina |
55 | 2000 | Раберта Эрас | Іспанія | Kelme |
54 | 1999 | Ян Ульрых | Германія | Team Telekom |
53 | 1998 | Абрахам Алана | Іспанія | Team Banesto |
52 | 1997 | Алекс Цуле (2) | Швейцарыя | Team ONCE |
51 | 1996 | Алекс Цуле | Швейцарыя | Team ONCE |
50 | 1995 | Ларан Жалабер | Францыя | Team ONCE |
49 | 1994 | Тоні Ромінгер (3) | Швейцарыя | Mapei-Clas |
48 | 1993 | Тоні Ромінгер (2) | Швейцарыя | Clas-Cajastur |
47 | 1992 | Тоні Ромінгер | Швейцарыя | Clas-Cajastur |
46 | 1991 | Мяльхор Мауры | Іспанія | Team ONCE |
45 | 1990 | Марка Джаванэцці | Італія | Seur |
44 | 1989 | Педра Дэльгада (2) | Іспанія | Reynolds-Banesto |
43 | 1988 | Шон Кэлі | Ірландыя | Kas-Mavic |
42 | 1987 | Луіс Эрэра | Калумбія | Café de Colombia |
41 | 1986 | Альвара Піна | Іспанія | Zor - BH |
40 | 1985 | Педра Дэльгада | Іспанія | Orbea-Gin MG |
39 | 1984 | Эрык Карыту | Францыя | Skil-Reydel-SEM-Mavic |
38 | 1983 | Бернар Іна (2) | Францыя | Renault-Elf-Gitane |
37 | 1982 | Марыяна Лехарэта | Іспанія | Teka |
36 | 1981 | Джавані Батальін | Італія | Inoxpran |
35 | 1980 | Фаусціна Руперэс | Іспанія | Zor-Vereco |
34 | 1979 | Ёоп Зотэмелк | Нідэрланды | Miko-Mercier-Vivagel |
33 | 1978 | Бернар Іна | Францыя | Renault-Gitane-Campagnolo |
32 | 1977 | Фреды Мартэнс | Бельгія | Flandria-Velda-Latina |
31 | 1976 | Хасэ Песарадона | Іспанія | Kas |
30 | 1975 | Аўгусцін Тамамэс | Іспанія | Super Ser |
29 | 1974 | Хасэ Мануэль Фуэнтэ (2) | Іспанія | Kas-Kaskol |
28 | 1973 | Эдзі Меркс | Бельгія | Molteni |
27 | 1972 | Хасэ Мануэль Фуэнтэ | Іспанія | Kas-Kaskol |
26 | 1971 | Фердынанд Браке | Бельгія | Peugeot-BP-Michelin |
25 | 1970 | Луіс Аканья | Іспанія | Bic |
24 | 1969 | Ражэ Піньён | Францыя | Peugeot-BP-Michelin |
23 | 1968 | Фелічэ Джымондзі | Італія | Salvarani |
22 | 1967 | Ян Янсэн | Нідэрланды | Pelforth-Sauvage-Lejeune |
21 | 1966 | Франсіска Габіка | Іспанія | Kas-Kaskol |
20 | 1965 | Рольф Волфшаль | Германія | Mercier-BP-Hutchinson |
19 | 1964 | Раймон Пулідор | Францыя | Mercier-BP-Hutchinson |
18 | 1963 | Жак Анкеціль | Францыя | St.Raphael-Gitane |
17 | 1962 | Рудзі Альціг | Германія | St.Raphael-Helyett |
16 | 1961 | Анджалінв Салер | Іспанія | Faema |
15 | 1960 | Франц Дэ Мулдэр | Бельгія | Groene Leeuw |
14 | 1959 | Антоніа Суарэс | Іспанія | Licor 43 |
13 | 1958 | Жан Стаблінскі | Францыя | Essor-Leroux |
12 | 1957 | Хесус Лараньё | Іспанія | Gamma |
11 | 1956 | Анджэла Кантэрна | Італія | Bianchi-Pirelli |
10 | 1955 | Жан Дота | Францыя | Vampire-d'Alessandro |
1951-1954 Спаборніцтвы не праводзіліся | ||||
9 | 1950 | Эміліа Радрыгес | Іспанія | Sangalhos |
1949 Спаборніцтвы не праводзіліся | ||||
8 | 1948 | Бернарда Руіс | Іспанія | Peugeot-Dunlop |
7 | 1947 | Эдуард Ван Дэйк | Бельгія | Alycon-Dunlop |
6 | 1946 | Дальмасіа Лангаріка | Іспанія | Galindo-Cicles Tabay |
5 | 1945 | Дэліа Радрыгес | Іспанія | |
1943-1944 Спаборніцтвы не праводзіліся (Другая сусветная вайна) | ||||
4 | 1942 | Хуліян Берэндэра (2) | Іспанія | Informaciones |
3 | 1941 | Хуліян Берэндэра | Іспанія | |
1937-1940 Спаборніцтвы не праводзіліся (Грамадзянская вайна ў Іспаніі) | ||||
2 | 1936 | Густаф Дэлор (2) | Бельгія | |
1 | 1935 | Густаф Дэлор | Бельгія |
Краіны пераможцаў
правіцьМесца | Краіна | Перамогі | Рэкорд перамог | Апошні пераможца |
---|---|---|---|---|
1 | Іспанія | 30 | Раберта Эрас, Альберта Кантадор (3) | Альберта Кантадор (2014) |
2 | Францыя | 9 | Бернар Іна (2) | Ларан Жалабер (1995) |
3 | Бельгія | 7 | Густаф Дэлор (2) | Фрэдзі Мертэнс (1977) |
4 | Італія | 6 | Анджэла Кантэрна, Фелічэ Джымондзі, Джавані Батальін, Марка Джаванэцці, Вінчэнца Нібалі, Фабіа Ару (1) | Фабіа Ару (2015) |
5 | Швейцарыя | 5 | Тоні Ромінгер (3) | Алекс Цуле (1997) |
6 | Германія | 3 | Рудзі Альціг, Рольф Волфшоль, Ян Ульрых (1) | Ян Ульрых (1999) |
Славенія | 3 | Прымаж Рогліч (3) | Прымаж Рогліч (2021) | |
8 | Нідэрланды | 2 | Ян Янсэн, Ёоп Зотэмелк (1) | Ёоп Зотэмелк (1979) |
Расія | 2 | Дзяніс Мяньшоў (2) | Дзяніс Мяньшоў (2007) | |
Калумбія | 2 | Луіс Эрэра, Наіра Кінтана (1) | Наіра Кінтана (2016) | |
Вялікабрытанія | 2 | Крыс Фрум (1), Сайман Ейтс (1) | Сайман Ейтс (2018) | |
12 | Ірландыя | 1 | Шон Кэлі (1) | Шон Кэлі (1988) |
Казахстан | 1 | Аляксандр Вінакураў (1) | Аляксандр Вінакураў (2006) |
Зноскі
- ↑ Vuelta Fables: The Basque Issue . podiumcafe.com (7 студзеня 2011). Праверана 10 April 2014.
Спасылкі
правіць