Псаломшчык[1], (народн. дзячок) — служыцель праваслаўнага храма, які адказвае за правільныя спевы і чытанне на клірасе і за ўзгодненасць устаноўленага Тыпіконам парадку набажэнства з дапушчальнымі пажаданнямі служачага святара.

Званне «Псаломшчык» зацверджана 16 (28) лютага 1885 года вызначэннем Свяцейшага Сінода усім прычэтнікам пры цэрквах — царкоўнаслужыцелям, у абавязкі якіх уваходзіць чытанне з богаслужбовых кніг, спевы на клірасе і наогул удзел ва ўсіх царкоўных набажэнствах. Круг абавязкаў псаломшчыкаў вызначаны зацверджаным расійскім імператарам 16 (28) красавіка 1869 года часопісам прысутнасці па справах праваслаўнага духавенства (пункт 4). Функцыі псаломшчыка часам выконваў дыякан[2], то бок святар.

На абавязак псаломшчыка, пад наглядам святара і па яго распараджэнні, ускладалася выкананне кліраснага чытання і спеваў, суправаджэнне святара пры наведванні вернікаў для выканання духоўных трэбаў і ўсё пісьмаводства па царкве і прыходу. Ён вёў метрычныя кнігі, кнігі для запісу павенчаных шлюбаў, іспаведныя роспісы, кліравыя ведамасці з падрабязным пазначэннем усіх даных адносна храма, сродкаў утрымання прычта, колькасці зямлі, бібліятэкі, а таксама сямействаў усіх членаў прычта. Такім чынам, гаспадарчая дзейнасць псаломшчыка перасякалася з абавязкамі старасты храма.

У цяперашні час (пачатак XXI стагоддзя) псаломшчыкамі, часцей за ўсё, называюцца рэгенты невялікіх прыхадскіх хораў. У адрозненне ад святароў і царкоўнаслужыцеляў, псаломшчыкамі могуць быць і жанчыны.

Крыніцы

правіць
  1. Царкоўнаславянскі слоўнік. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2016. Праверана 22 мая 2016.
  2. Сведения о священно-церковнослужителях с 1660 до 1915 года (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2020. Праверана 4 лютага 2020.

Літаратура

правіць