Псалом 1 распачынае Псалтыр, з’яўляецца своеасаблівым уступам да гэтай кнігі Бібліі. Аўтарства прыпісваецца Давіду.

Псалом 1
Аўтар Давід
Жанр Свяшчэннае Пісанне
Мова арыгінала старажытнаяўрэйская
Серыя Біблія / Стары Запавет / Псалтыр
Наступная Псалом 2

Першым псалмом распачынаецца першая кафізма, якая ўключае ў сябе псалмы з 1 па 8.

Багаслоўскае значэнне правіць

У першым псалме адлюстроўваецца блажэнны стан праведніка, супрацьпастаўлены згубнаму стану бязбожных, — у гэтым і заключаецца, на думку святых айцоў, прычына таго, што гэты псалом змешчаны першым. [1] Увесь тэкст псалма — гэта супрацьпастаўленне двух шляхоў: праведнік — «быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае», бязбожны — «быццам пыл, ветрам падняты»; «дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе». Першы псалом паслужыў першаасновай цэлага пласта раннехрысціянскай літаратуры, якая завецца ў гістарыяграфіі літаратурай «двух шляхоў». Тэму «двух шляхоў» можна прасачыць і ў самой Бібліі:

  • Вось, я сёння прапанаваў табе жыццё і дабро, смерць і зло. (Друг. 30:15)
  • І народу гэтаму скажы: так кажа Гасподзь: вось, Я прапаную вам шлях жыцця і шлях смерці (Ер. 21:8)
  • дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе (Пс. 1:6)

Зноскі

  1. прот. Григорий Разумовский. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2009. Праверана 13 красавіка 2009.

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць