Пэлхаўка — рака ва ўсходняй Польшчы даўжынёй каля 32 км, левы прыток Нурца. Пэлхаўка упадае ў Нурэц у 3,6 км ад вусця таго. Працякае па Драгічынскаму ўзвышшу, што ў Падляскім ваяводстве.

Пэлхаўка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 34,46 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°34′17″ пн. ш. 22°47′50″ у. д.HGЯO
Вусце Нурэц
 • Каардынаты 52°37′22″ пн. ш. 22°26′44″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нурэц → Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта
Краіна
physical
Пэлхаўка
Пэлхаўка
— выток, — вусце
Пэлхаўка (руск.: Пелховка) на карце Шуберта (1866)

Рака бярэ пачатак у ваколіцах вёскі Невярова-Сохі, на вышыні каля 180 м над узроўнем мора і ўпадае ў Нурэц на вышыні 106,3 м над узроўнем мора ніжэй вёскі Вайтковічы Старыя, на поўдзень ад Цеханаўца.

На працягу большай часткі сваёй даўжыні цячэ па натуральнаму звілістаму рэчышчу. Берагі Пэлхаўкі засаджаны рознымі дрэвамі, што зацяняюць да 90 % паверхні вады. Дно месцамі моцна зарослае сасудзістай расліннасцю. Субстрат разнастайны, а камяні і валуны складаюць на асобных участках да 40 % паверхні дна[1].

Правы прыток Пэлхаўкі: Месцёўка.

Вёскі на Пэлхаўцы: Пэлх, Тварогі Ляцке, Тварогі Руске, Лешчка Мала, Лешчка Дужа, Перлеева, Вайтковічы Старыя.

Зноскі

  1. G. Zięba, L. Marszał, A. Kruk, T. Penczak, S. Tybulczuk, Ł. Kapusta, W. Galicka, Ichtiofauna systemu rzeki Nurzec, Roczniki naukowe PZW, Łódź 2008, t. 21, str. 105—128