Пясчанка (прыток Сажа)

рака ў Беларусі, прыток Сажа

Пясча́нкарака ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож.

Пясчанка
Характарыстыка
Даўжыня 18 км
Басейн 126 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на поўнач ад вёскі Кабіна Гара
 • Каардынаты 53°28′15″ пн. ш. 30°56′09″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Сож
 • Месцазнаходжанне за 2,7 км на поўдзень ад вёскі Рудня
 • Каардынаты 53°29′05″ пн. ш. 30°53′45″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Слаўгарадскі раён
physical
Пясчанка (прыток Сажа)
Пясчанка (прыток Сажа)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Апісанне правіць

Даўжыня ракі 18 км. Плошча вадазбору 126 км². Пачынаецца ў напрамку на поўнач ад вёскі Кабіна Гара. Упадае ў Сож прыкладна за 2,7 км на поўдзень ад вёскі Рудня. Рэчышча Пясчанкі каналізаванае амаль на ўсім працягу.

Гісторыя правіць

 
Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу: перамога Воўчага Хваста, ваяводы кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча, над радзімічамі на рацэ Пішчані ў 984

У 984 годзе ваявода кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Воўчы Хвост сустрэўся з войскамі радзімічаў на рацэ Пішчані (летапісная назва Пясчанкі) і разбіў іх[1]. Гэтая бітва апісана ў "Аповесці мінулых часоў".

Зноскі

Літаратура правіць

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 207. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі правіць