Пячорская Буда[1] (руск.: Печёрская Буда) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Пячэрскага сельскага паселішча.

Вёска
Пячорская Буда
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
173 м
Тэлефонны код
48140
Паштовыя індэксы
216643
Код АКАТП
Пячорская Буда на карце Расіі ±
Пячорская Буда (Расія)
Пячорская Буда
Пячорская Буда (Смаленская вобласць)
Пячорская Буда

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска Пячорская Буда абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Пячорскую Буду не вярнулі БССР[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

Зноскі