Пячэрск (Хіславіцкі раён)

Пячэрск[1] (руск.: Печерск) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 19 жыхароў (2007 год).

Вёска
Пячэрск
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 19 чал. (2007)
Тэлефонны код
48140
Паштовыя індэксы
216643
Код АКАТП
Пячэрск на карце Расіі ±
Пячэрск (Хіславіцкі раён) (Расія)
Пячэрск (Хіславіцкі раён)
Пячэрск (Хіславіцкі раён) (Смаленская вобласць)
Пячэрск (Хіславіцкі раён)

Гісторыя

правіць

У XVIII ст. мястэчка ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Вядома, што ў 1719 годзе з Пячэрска выплочвалася чопавага на 30 злотых. У 1724 мястэчкам валодаў мсціслаўскі гродскі суддзя Міхал Чудоўскі. Інвентар 1739 года адзначае ў Пячэрску 15 хрысціянскіх, 12 яўрэйскіх, 2 царкоўных і 15 пустых пляцаў. Мястэчка было нязначнае, таму ў іншым дакуменце 1739 года названа «вессю Пячэрскам пад дваром Хамініцкім».

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1783—85 Пячэрск фігуруе сярод вёсак. У ім было 67 дамоў, пражывала 434 чал. Меў лінейную забудову, царкву Раства Прасвятой Багародзіцы.

У 1918 годзе тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня перададзена ў склад РСФСР[2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.

Літаратура

правіць
  • Мяцельскі А. А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гіст.-археал. зборнік. Мінск, 2008. № 23.

Зноскі

правіць