Пётр Аляксандравіч Буланаў
Пётр Аляксандравіч Була́наў (1 лістапада 1905, Віцебск — 26 студзеня 1990) — беларускі імунолаг. Доктар біялагічных навук, прафесар (1942). Член-карэспандэнт АН Казахскай ССР (1954).
Пётр Аляксандравіч Буланаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1990 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | імунолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут у 1930 годзе. 3 1934 г. у Алма-Ацінскім зоаветэрынарным інстытуце, з 1961 г. у Інстытуце біялогіі АН БССР, з 1964 г. загадчык кафедры мікрабіялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1969 года ў Казахскім універсітэце. З 1973 г. навуковы кансультант Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР.
Вывучаў уласцівасці змяінага яду, вынайшаў проціядныя вакцыны і сывараткі, антыбіётык актынаміцын К. Навуковыя працы па мікробных меланінавых пігментах, бруцэлёзе буйной рагатай жывёлы, эксперыментальнай анкалогіі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Буланаў Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 3. — С. 327.
- Буланаў Пётр Аляксандравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 526—527.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 355. — 575 с. — 10 000 экз.