Пётр Аляксандравіч Кузьмічэнка
Пётр Аляксандравіч Кузьмічэнка (1940—2011) — беларускі спецыяліст у галіне цывільнага і дарожнага будаўніцтва[1].
Пётр Аляксандравіч Кузьмічэнка | |
---|---|
Нараджэнне | 1940 |
Смерць | 2011 |
Адукацыя |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1959 годзе Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы тэхнікум. У 1967 годзе на выдатна скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту і пачаў працоўную дзейнасць у г. Апатыты Мурманскай вобласці майстрам. Затым працаваў прарабам, начальнікам участка. Па вяртанні ў Гомель зноў працаваў прарабам, галоўным інжынерам СУ-147 будаўнічага трэста № 10, галоўным інжынерам аб’яднання «Гомельпрамбуд», узначальваў будаўнічы трэст № 27. З 1987 па 1997 гады працаваў намеснікам старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1997 па 2002 гады ўзначальваў аб’яднанне «Гомельаблдарбуд». З 2002 года — кіраўнік інвестыцыйнага праекта ТАА «Тэхнаінжынірынг» (г. Мінск). Выбіраўся дэпутатам Гомельскіх абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў[1].
Узнагароды
правіцьЗаслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі БССР. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Кузьмиченко Петр Александрович (руск.)