Пётр Аляксандравіч Русаў

Пётр Алякса́ндравіч Ру́саў (10 ліпеня 1947, вёска Прыбар, Гомельская вобласць) — беларускі археолаг.

Пётр Аляксандравіч Русаў
Дата нараджэння 10 ліпеня 1947(1947-07-10) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

У 1974 годзе скончыў Мінскі педінстытут. Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдніх навучальных установах у Крупскім раёне і Мінску, з 1981 года ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, потым у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце — вядучы археолаг. Удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях: даследаваў помнікі, праводзіў раскопкі. У Мінску вывучаў драўляную забудову Сярэднявечча.

Надрукаваў шэраг артыкулаў пра вынікі археалагічных раскопак у Мінску: «Раскопкі ў Менску», «Драўляныя пабудовы Менскага замчышча», «Бытавыя пабудовы старажытнага Менска» і іншыя, а таксама выдаў кнігу «Драўляныя пабудовы Менска XIII—XVII стст.» (1992).

Зноскі

Літаратура

правіць