Прыбарскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Пры́барскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Прыбар.

Прыбарскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Прыбар
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 1 784
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1986 чалавек<[2], з іх 80,5 % — беларусы, 9,9 % — цыганы, 6,7 % — рускія, 2,1 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1784 чалавекі[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.