Прыбар (Гомельскі раён)
Гомельскі раён
Пры́бар[1] (трансліт.: Prybar, руск.: Прибор) — вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыбарскага сельсавета.
Вёска
Прыбар
| ||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад Гомеля, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Прыбар[2]. Па ўсходняй мяжы вёскі цячэ рака Уза, там сама ва Узу ўпадае рака Рандоўка.
Транспартная сетка
правіцьПраз вёску праходзіць аўтадарога да Урыцкага.
У вёсцы курсіруе маршрут гарадскога аўтобуса (Гомель) № 40.
Насельніцтва
правіць- 2000 год — 940 жыхароў, 269 двароў[2].
Помнікі гісторыі і культуры
правіцьКаля вёскі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік канца X — пачатку XII стагоддзя[2] Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000218.
Вядомыя асобы
правіць- Пётр Аляксандравіч Русаў (нар. 1947) — беларускі археолаг.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн 2001.
Літаратура
правіць- Прыбар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 55. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх