Пётр Аляксандравіч Скіба

Пётр Аляксандравіч Скіба (3 студзеня 1946, в. Лявонавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 8 кастрычніка 2004) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне абсталявання і тэхналогій лазернай апрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (2000), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар.

Пётр Аляксандравіч Скіба
Дата нараджэння 3 студзеня 1946(1946-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 2004(2004-10-08) (58 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і кандыдат фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Фізіка. Матэматыка», 1969).

Працаваў у сярэдняй школе Магілёва і Магілёўскай вобласці, Інстытуце прыкладной оптыкі АН Беларусі (Магілёў; з 1971, вядучы навуковы супрацоўнік), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (1996—2004, кафедра фізікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: структурна-фазавыя змяненні шклопадобных і полікрысталічных аксідных матэрыялаў функцыянальнага прызначэння пры ўздзеянні лазернага выпраменьвання, нізкатэмпературнай плазмы і электрычных палёў; распрацоўка новых тэхналогій і абсталявання для лазернага фарміравання мікрааптычных элементаў у інтэгральнай оптыцы і мікраэлектроніцы.

Бібліяграфія правіць

  • Лазерно-стимулированная модификация стекловидных и поликристаллических оксидных материалов : диссертация … доктора технических наук : 05.03.07 : защищена 09.12.1999 : утверждена 28.06.2000 / Скиба Петр Александрович. — Могилев, 1999.
  • Исследование поверхностных явлений на окислах металлов при воздействии лазерного излучения : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / Скиба Петр Александрович. — Минск, 1983.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Скіба Пётр Аляксеевіч [Аляксандравіч!] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 457.
  • Скиба Петр Александрович // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 120.
  • Скиба Петр Александрович // 35 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2009. — С. 97.